Еўразвяз зацвердзіў новы пакет санкцыяў супраць прадстаўнікоў Беларусі. Хто ў спісе?


Міністры замежных справаў Еўрапейскага Звязу 21 чэрвеня зацвердзілі 4-ы пакет індывідуальных санкцыяў супраць Беларусі.

Еўразвяз замарозіў актывы і ўвёў візавыя забароны ў дачыненні 78 беларускіх афіцыйных асобаў і 8 прадпрыемстваў. У спісе некалькі бізнесоўцаў, а таксама сваякі Аляксандра Лукашэнкі, рэктары навучальных установаў, супрацоўнікі пракуратуры, суддзі, міліцыянты і высокапастаўленыя вайскоўцы, паведамляе карэспандэнт радыё «Свабода» Рыкард Юзьвяк.

Паводле яго, афіцыйна інфармацыя будзе апублікаваная неўзабаве.

Хто ў спісе

Пад 4-ы пакет санкцыяў трапяць МАЗ, БелАЗ, «Logex», «Новая нафтавая кампанія», «Sohra», «Bremino Group», «Globalcustom» і «Белаэранавігацыя».

Сярод вядомых імёнаў – дэпутаты Алег Гайдукевіч і Генадзь Давыдзька, памочніца пракурора Аліна Касьянчык, міністр абароны Віктар Хрэнін, прапагандысты Андрэй Мукавозчык і Сяргей Гусачэнка, прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава, намеснік кіраўнік МУС Мікалай Карпянкоў, бізнесоўцы Аляксей Алексін, Аляксандр Зайцаў і Міхаіл Гуцэрыеў, піша радыё «Свабода».

Hавiны
Хто з набліжаных да ўлады бізнесоўцаў можа трапіць пад санкцыі ЕЗ і што пра іх вядома
2021.06.21 07:00

Радыё «Свабода» публікуе поўны спіс тых, хто патрапіў пад санкцыі:

Суддзі, следчыя і пракуроры

Наталля Бугук, суддзя Фрунзенскага раёну Менску. Вынесла прысуд журналісткам «Белсату» Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай.

Аліна Касьянчык, памочніца пракурора ў судзе Фрунзенскага раёну, удзельніца палітычна матываваных справаў супраць удзельнікаў мірных пратэстаў.

Ігар Курыловіч, старшы следчы Следчага камітэту ў Фрунзенскім раёне Менску. Адказны за завядзенне палітычных крымінальных справаў.

Сяргей Шаціла, суддзя Савецкага раёну Менску. Адказвае за шматлікія палітычна матываваныя пастановы супраць пратэстоўцаў, у прыватнасці Наталлі Хершэ, Дзмітрыю Галко і Дзмітрыю Караткевічу.

Анастасія Ачалава, суддзя Ленінскага раёну Менску. Палітычна матываваныя прысуды супраць журналістаў, пратэстоўцаў, пенсіянераў, у прыватнасці чальца Каардынацыйнай рады Змітра Крука.

Марыя Ярохіна, суддзя Фрунзенскага раёну Менску. Выносіла палітычныя прысуды спартоўцам, прафсаюзным дзеячам, журналістам, у прыватнасці фатографу Уладзю Грыдзіну.

Юлія Блізнюк, суддзя Фрунзенскага раёну Менску. Выносіла прысуды супраць журналістаў, актывістаў і пратэстоўцаў, у прыватнасці Арцёму Хвашчэўскаму, Арцёму Саўчуку, Максіму Паўлюшчыку.

Анастасія Кулік, суддзя Першамайскага раёну Менску. Шматлікія палітычныя прысуды, у прыватнасці адказная за зняволенне Аляксандра Захарэвіча.

Максім Трусевіч, суддзя Першамайскага раёну Менску. Палітычныя прысуды актывістам, лідарам апазіцыі і журналістам.

Тацяна Матыль, суддзя Маскоўскага раёну Менску. Адказная, у прыватнасці, за прысуды Міколу Статкевічу і журналісту Аляксандру Баразенку.

Аляксандр Рудзенка, намеснік старшыні Кастрычніцкага суду Менску. Адказвае за палітычна матываваныя пастановы супраць журналістаў, актывістаў, у прыватнасці штрафы пенсіянерам і інвалідам, прысуд Людміле Казак, адвакатцы Марыі Калеснікавай.

Аляксандр Воўк, суддзя Савецкага раёну Менску. Прысуды супраць мірных дэманстрантаў, у прыватнасці сёстрам Анастасіі і Вікторыі Міронцавым.

Вольга Няборская, суддзя Кастрычніцкага раёну Менску. Вынесла прысуды Соф’і Малашэвіч і Ціхану Клюкачу.

Марына Запаснік, намесніца старшыні Ленінскага суду Менску. Палітычныя прысуды Уладзіславу Зяневічу, Вользе Паўлавай, Вользе Класкоўскай, Віктару Барушку, Сяргею Раткевічу, Аляксею Чарвінскаму, Андрэю Хранкову, студэнту Віктару Актыставу і непаўналетняму Максіму Бабічу.

Максім Філатаў, суддзя ў Лідзе, Гарадзенская вобласць. Шэраг палітычных судоў, у прыватнасці прысуд Вітольду Ашурку.

Андрэй Грушко, суддзя Ленінскага раёну Берасця. Вынес шэраг палітычна матываваных прысудаў.

Дзмітрый Гара, старшыня Следчага каміэту. Нясе адказнасць за палітычна матываваныя крымінальныя справы супраць мірных пратэстоўцаў, журналістаў, звычайных грамадзян. Удзельнічаў у справе Сяргея Ціханоўскага.

Аляксей Стук, намеснік генеральнага пракурора. Нясе адказнасць за палітычныя рэпрэсіі.

Генадзь Дыско, намеснік генеральнага пракурора. Удзельнічаў у ініцыяванні справы супраць Сяргея Ціханоўскага.

Дэпутаты

Святлана Любецкая, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў. На пасадзе старшыні парламенцкай камісіі па заканадаўстве адказвае за прыняцце новага кодэксу РБ аб адміністрацыйных парушэннях, які дазваляе адвольныя арышты і павышае адказнасць за ўдзел у масавых мерапрыемствах.

Аляксей Ягораў, чалец Палаты прадстаўнікоў, сябра камісіі заканадаўства. Адказны за прыняцце новага Адміністрацыйнага кодэксу.

Аляксандр Амельянюк, чалец Палаты прадстаўнікоў. Сябра камісіі заканадаўства. Адказны за прыняцце новага Адміністрацыйнага кодэксу.

Дзяржаўныя СМІ і прапаганда

Андрэй Мукавозчык, палітычны аглядальнік «Беларусь сегодня». Зʼяўляецца адным з галоўных дзяржаўных прапагандыстаў, які апраўдвае рэпрэсіі і публікуе фэйкі.

Сяргей Гусачэнка, намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі. Адказвае за падачу хлуслівай інфармацыі аб выніках прэзідэнцкіх выбараў, пратэстах і рэпрэсіях.

Генадзь Давыдзька, чалец Палаты Прадстаўнікі, старшыня Камітэту па правах чалавека і СМІ. Адзін з асноўных прапагандыстаў рэжыму. Часта карыстаўся мовай варожасці і заахвочваў да гвалту супраць мірных дэманстрантаў.

Вольга Чамадавана, прэс-сакратарка МУС. Адыгрывае ключавую ролю ў скажэнні і адмаўленні фактаў гвалту супраць пратэстоўцаў, а таксама ў распаўсюдзе ілжывай інфармацыі пра іх. Яна пагражала мірным дэманстрантам і працягвае апраўдваць гвалт у дачыненні да іх.

Адміністрацыя ВНУ

Сяргей Скрыба, намеснік рэктара Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэту. Адказвае за рэпрэсіі супраць студэнтаў і іх адлічэнні з ВНУ.

Сяргей Рубніковіч, рэктар Беларускага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэту. Адказны за адлічэнне студэнтаў па палітычных матывах.

Аляксандр Бахановіч. Рэктар Берасцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэту. Адказны за адлічэнне студэнтаў па палітычных матывах.

Міхаіл Баразна. Рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Адказны за адлічэнне студэнтаў па палітычных матывах.

Чыноўнікі, функцыянеры, бізнесоўцы

Максім Рыжанкоў. Першы намеснік старшыні Адміністрацыі прэзідэнта. Адказны за рэалізацыі паўнамоцтваў Лукашэнкі ва ўнутранай і вонкавай палітыцы.

Дзмітрый Лукашэнка. Бізнесовец, старшыня Прэзідэнцкага спартыўнага клубу. Праз гэтую арганізацыю ён вядзе бізнес і кантралюе шэраг кампаній.

Лілія Лукашэнка. Бізнесоўца, дырэктарка мастацкай галерэі. Шчыльна звязаная з шэрагам гучных кампаній, якія выйгралі ад рэжыму Лукашэнкі рэжым, уключаючы «Dana Holdings» / «Dana Astra», канцэрн «Белмастацпромыслы» і «Eastleigh trading Ltd».

Валерый Іванковіч. Генеральны дырэктар «МАЗ». Нясе адказнасць за арышты рабочых на тэрыторыі заводу і палітычныя звальненні.

Аляксандр Шатроў. Бізнесовец, уладальнік і дырэктар кампаніі «Synesis». Гэтая кампанія дала беларускім уладам платформу назірання «Kipod», якая аналізуе відэазапісы і распазнае твары. Дзякуючы гэтай кампаніі многія людзі былі асуджаныя ў палітычных працэсах.

Сяргей Цяцерын. Бізнесовец, уладальнік кампаніі «BELGLOBALSTART», саўладальнік «VIBEL». Старшыня Беларускай федэрацыі тэнісу. Набліжаны да атачэння Лукашэнкі.

Міхаіл Гуцэрыеў. Расейскі бізнесовец з бізнес-інтарэсамі ў Беларусі, уладальнік кампаніяў «Сафмар», «Славкалий» і «Славнефть». Дзякуючы сяброўству з Лукашэнкам назапасіў значнае багацце і ўплыў сярод палітычнай эліты ў Беларусі.

Аляксей Алесін. Адзін з вядучых бізнесоўцаў Беларусі, саўладальнік «Bremino Group». Мае шырокія інтарэсы ў нафтавай галіне, энергетыцы, нерухомасці, лагістыцы, тытунёвай галіне.

Аляксандр Зайцаў. Бізнесовец, саўладальнік «Bremino Group» і «Sohra Group». Былы памочнік Віктара Лукашэнкі. Яго кампаніі прадстаўлена права на экспарт прадукцыі дзяржаўных прадпрыемстваў (трактары, грузавыя аўтамабілі) у Персідскую затоку і афрыканскія краіны.

Іван Мысліцкі. Намеснік начальніка Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС. Нясе адказнасць за бесчалавечныя і прыніжаючыя годнасць дзеянні, у тым ліку катаванні да грамадзян, якія ўдзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту і былі затрыманыя.

Алег Белякоў. Намеснік начальніка Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС. Нясе адказнасць за бесчалавечныя і прыніжаючыя годнасць дзеянні, у тым ліку катаванні да грамадзян, якія ўдзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту і былі затрыманыя.

Уладзіслаў Мандрык. Намеснік начальніка Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС. Нясе адказнасць за бесчалавечныя і прыніжаючыя годнасць дзеянні, у тым ліку катаванні да грамадзян, якія ўдзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту і былі затрыманыя.

Алег Лашчыноўскі. Былы намеснік начальніка Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС. Нясе адказнасць за бесчалавечныя і прыніжаючыя годнасць дзеянні, у тым ліку катаванні да грамадзян, якія ўдзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту і былі затрыманыя.

Жана Батурыцкая. Начальніца ўпраўлення выканання прысудаў Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС. Нясе адказнасць за бесчалавечныя і прыніжаючыя годнасць дзеянні, у тым ліку катаванні да грамадзян, якія ўдзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту і былі затрыманыя.

Дзмітрый Стрэбкоў. Начальнік турмы нумар 8 у Жодзіне. Нясе адказнасць за жудасныя ўмовы ў турме, за бесчалавечныя і прыніжаючыя годнасць дзеянні, у тым ліку катаванні да грамадзян, якія ўдзельнічалі ў мірных акцыях пратэсту і былі затрыманыя.

Яўген Шапецька. Начальнік Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў (Акрэсціна). Нясе адказнасць за жудасныя ўмовы ў цэнтры ізаляцыі і за бесчалавечнае абыходжанне, уключаючы катаванні затрыманых пасля выбараў 2020 году.

Ігар Кенюх. Начальнік Ізалятара часовага ўтрымання (Акрэсціна). Нясе адказнасць за жудасныя ўмовы ў ізалятары і за бесчалавечнае абыходжанне, уключаючы катаванні затрыманых пасля выбараў 2020 году.

Глеб Дрыль. Намеснік начальніка Ізалятара часовага ўтрымання (Акрэсціна). Нясе адказнасць за жудасныя ўмовы ў ізалятары і за бесчалавечнае абыходжанне, уключаючы катаванні затрыманых пасля выбараў 2020 году.

Уладзімер Лапыр. Намеснік начальніка Ізалятара часовага ўтрымання (Акрэсціна). Нясе адказнасць за жудасныя ўмовы ў ізалятары і за бесчалавечнае абыходжанне, уключаючы катаванні затрыманых пасля выбараў 2020 году.

Аляксандр Васілюк. Кіраўнік следчай групы Следчага камітэту. Нясе адказнасць за палітычна матываваныя справы і затрыманні, у прыватнасці чальцоў Каардынацыйнай рады, у тым ліку Марыі Калеснікавай. Адказны за затрыманні журналістаў.

Яўген Архірэеў. Кіраўнік Галоўнага следчага аддзелу Цэнтральнага офісу Следчага камітэту. Адказвае за ініцыяванне і расследаванне палітычна матываваных крымінальных справаў, у прыватнасці Каардынацыйнай рады і іншых удзельнікаў акцыяў пратэсту.

Аляксей Каўрыжкін. Кіраўнік следчай групы, Галоўны следчы аддзел, Следчы камітэт. Нясе адказнасць за палітычна матываваны пераслед і ўтрыманне пад вартай, у прыватнасці чальцоў каманды Віктара Бабарыкі і сябраў Каардынацыйнай рады, у тым ліку юрыста Максіма Знака.

Аляксандр Агафонаў. Першы намеснік кіраўніка Галоўнага следчага аддзелу, Следчы камітэт. Адказны за пераслед па палітычных матывах і арышты Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Казлова.

Канстанцін Бычак. Начальнік следчага аддзелу КДБ. Курыраваў палітычна матываванае расследаванне справы Віктар Бабарыкі.

Андрэй Бакач. Начальнік РУУС Першамайскага раёну Менску. Адказны за дзеянні міліцыі падчас затрыманняў і ў пастарунку, калі пратэстоўцы падвяргаліся жорсткім і бесчалавечным дзеянням.

Аляксандр Палулех. Начальнік РУУС Фрунзенскага раёну Менску. Адказны за дзеянні міліцыі падчас затрыманняў і ў пастарунку, калі пратэстоўцы падвяргаліся жорсткім і бесчалавечным дзеянням.

Аляксандр Захвіцэвіч. Намеснік начальніка РУУС Фрунзенскага раёну Менску. Адказны за дзеянні міліцыі падчас затрыманняў і ў пастарунку, калі пратэстоўцы падвяргаліся жорсткім і бесчалавечным дзеянням. Сілавікі пад наглядам Захвіцэвіча катавалі затрыманых.

Сяргей Ушакоў. Намеснік начальніка РУУС Фрунзенскага раёну Менску. Адказны за дзеянні міліцыі падчас затрыманняў і ў пастарунку, калі пратэстоўцы падвяргаліся жорсткім і бесчалавечным дзеянням. Сілавікі пад наглядам Ушакова катавалі затрыманых.

Сяргей Арцёменка. Намеснік начальніка РУУС Першамайскага раёну Менску. Адказны за бесчалавечнае і прыніжальнае годнасць абыходжанне з затрыманымі, уключаючы катаванні. Ён адказвае за катаванні над Максімам Харошыным, уладальнікам кветкавай крамы, які дарыў кветкі падчас Жаночага маршу.

Аляксандр Рыдзецкі. Былы начальнік РУУС Кастрычніцкага раёну Менску, кіраўнік упраўлення ўнутранай бяспекі Дзяржаўнай судовай экспертызы. Адказны за бесчалавечнае і прыніжальнае годнасць абыходжанне з затрыманымі, уключаючы катаванні.

Дзмітрый Бурдзюк. Начальнік РУУС Кастрычніцкага раёну Менску, былы начальнік Партызанскага РУУС. Адказны за нагляд за жорсткімі пабоямі і катаваннямі мірных дэманстрантаў і выпадковых мінакоў пасля выбараў 2020 году.

Віталь Капілевіч. Начальнік Ленінскага РУУС Менску. Адказны за бесчалавечнае і прыніжальнае годнасць абыходжанне з затрыманымі, уключаючы катаванні. Затрыманым было адмоўлена ў медычнай дапамозе.

Кірыл Кіслоў. Начальнік РУУС Завадскога раёну Менску. Адказны за бесчалавечнае і прыніжальнае годнасць абыходжанне з затрыманымі, уключаючы катаванні. Адказвае за масавыя рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў, журналістаў, праваабаронцаў, рабочых, прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці і выпадковых мінакоў.

Сяргей Варэйка. Начальнік РУУС Маскоўскага раёну Менску, былы намеснік начальніка Заводскага РУУС. Адказны за бесчалавечнае і прыніжальнае годнасць абыходжанне з затрыманымі, уключаючы катаванні.

Сяргей Дубавік. Намеснік начальніка Ленінскага РУУС Менску. Адказны за бесчалавечнае і прыніжальнае годнасць абыходжанне з затрыманымі, уключаючы катаванні. Затрыманым было адмоўлена ў медычнай дапамозе.

Аляксандр Андрыеўскі. Намеснік начальніка Фрунзенскага РУУС Менску. Адказны за бесчалавечнае і прыніжальнае годнасць абыходжанне з затрыманымі, уключаючы катаванні.

Віталь Макрыцкі. Намеснік начальніка Кастрычніцкага РУУС Менску (да 17 снежня 2020). Начальнік Партызанскага РУУС. Адказны за нагляд за жорсткім збіццём і катаваннямі мірных дэманстрантаў і мінакоў.

Яўген Урублеўскі. Старэйшы сяржант міліцыі і Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (Акрэсціна). Нясе адказнасць за бесчалавечнае і зневажальнае абыходжанне, катаванні затрыманых у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

Мікалай Карпянкоў. Намеснік міністра ўнутраных справаў, былы начальнік ГУБАЗіК. Адказны за бесчалавечнае і зневажальнае годнасць абыходжанне з удзельнікамі мірных пратэстаў і за іх адвольны арышт і затрыманне. Шматлікія сведчанні, фота і відэа паказваюць, што група пад яго камандаваннем біла і арыштоўвала мірных дэманстрантаў, пагражаючы ім агнястрэльнай зброяй.

Міхаіл Грыб. Начальнік ГУУС Менгарвыканкаму. Адказвае за дзеянні міліцыі ў Віцебскай вобласці да кастрычніка 2020 года (дзе ўзначальваў мясцовае ГУУС) і ў Менску з кастрычніка 2020 году, у тым ліку гвалтоўныя рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў і парушэнні права на мірныя сходы і свабоду слова.

Віктар Хрэнін. Міністр абароны. Адказвае за прымусовую пасадку рэйсу «Ryanair», у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.

Ігар Голуб. Камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны. Адказвае за прымусовую пасадку рэйсу «Ryanair», у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.

Андрэй Гурцэвіч. Начальнік Галоўнага штабу, першы намеснік камандуючага ВПС. Адказвае за прымусовую пасадку рэйсу «Ryanair», у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.

Леанід Чуро. Гендырэктар «Белаэранавігацыі». Адказвае за прымусовую пасадку рэйсу «Ryanair», у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.

Аляксей Аўраменка. Міністр транспарту. Адказвае за прымусовую пасадку рэйсу «Ryanair», у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.

Арцём Сікорскі. Дырэктар аддзелу авіяцыі Міністэрства транспарту. Адказвае за прымусовую пасадку рэйсу «Ryanair», у выніку чаго былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега.

(абнаўляецца)

МГ belsat.eu

Стужка навінаў