Экс-міліцыянта Ягора Емяльянава арыштавалі трэці раз запар


Ягор Емяльянцаў.
Фота: bytribuna

Былога міліцыянта з Наваполацку Ягора Емяльянава, які адмовіўся ў жніўні ўдзельнічаць у падаўленні пратэстаў не выпусцілі з Акрэсціна і прысудзілі яму 10 содняў адміністрацыйнага арышту. Агулам экс-міліцыянт правядзе за кратамі 40 дзён, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Ягор Емяльянава у жніўні летась звольніўся з міліцыі, паколькі адмовіўся прымаць удзел у разгоне мірных дэманстрантаў у Наваполацку. Пасля гэтага былы міліцыянт уладкаваўся на працу ў сталічны фітнес-цэнтр. Тут яго і затрымалі 20 траўня. Пасля мужчыну асудзілі два разы, кожны раз на 15 дзён адміністрацыйнага арышту. Праваабаронцам стала вядома, што былога міліцыянта змясцілі ў карцар.

19 чэрвеня Ягора зноў не выпусцілі з Акрэсціна. Суддзя Волк пакараў яго арыштам на 10 дзён. Агулам на «соднях» былы міліцыянт правядзе 40 дзён.

Hавiны
Лідара метал-гурта «Gods Tower» асудзілі на тры гады «хіміі» за каментар пад відэа з чыноўнікам
2021.06.21 17:13

СК belsat.eu

Стужка навінаў