Беларусам працягнуць выдаваць візы і не толькі. Ціханоўская падвяла практычныя вынікі візіту ў Іспанію


Святлана Ціханоўская распавяла пра практычныя вынікі свайго афіцыйнага візіту ў Іспанію, падчас якога яна сярод іншага сустрэлася з каралевай Летысіяй і прэм’ер-міністрам Іспаніі Педра Санчэсам.

Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам Іспаніі.
Фота: Белсат

«У выніку Іспанія працягне выдаваць беларусам візы і дапаможа беларусам з украінскімі ВНЖ гэтак жа, як дапамагае ўкраінскім уцекачам. Мы таксама перадалі ўраду ўсе просьбы па спрашчэнні міграцыі. Таму я хачу сказаць вялікі дзякуй нашым партнёрам і беларусам Іспаніі за іх дапамогу падрыхтоўкі гэтых пазіцый і просьбаў. Мы дамагаемся свайго, калі дзейнічаем супольна», – паведаміла Ціханоўская.

Таксама на ўзроўні Еўразвязу Іспанія ўздыме пытанні новых «расстрэльных» артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі і ўнясення ў санкцыйныя спісы беларускіх дэпутатаў і сенатараў. Апроч таго, Мадрыд абяцаў не падтрымліваць зняцце санкцыяў з беларускай калійнай галіны.

Зацікаўленая Іспанія і прыняць дзяцей з рэпрэсаваных сем’яў ці былых палітвязняў.

А былы іспанскі прэм’ер паабяцаў стаць пасярэднікам у перамовах беларускіх дэмакратычных сілаў з краінамі Лацінскай Амерыкі.

Артыкулы
Вынік візіту Святланы Ціханоўскай у Чэхію: закону аб забароне візаў для беларусаў не будзе
2022.05.11 14:26

Макар Мыш belsat.eu

Стужка навінаў