Батальён Каліноўскага абвясціў пра стварэнне палка з двух батальёнаў


Прадстаўнікі беларускага батальёну імя Кастуся Каліноўскага паведамілі пра «наступны этап разбудовы нацыянальнай вайсковай адзінкі».

У прыватнасці, абвешчана пра стварэнне беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага, у склад якога будуць уваходзіць батальён «Ліцвін» і батальён «Волат».

«Беларускі нацыянальны вайсковы чын працягвае ствараць гісторыю збройнага змагання. Шыхты нашых ваяроў няспынна пашыраюцца, гартуючыся ў выпрабаваннях. На сённяшні час мы канстатуем: беларускае вызвольнае войска – гэта фактар, які будзе мець уплыў на гістарычныя перамены на нашай бацькаўшчыне», – заявілі ў батальёне, які цяпер стаў палком.

Артыкулы
За вашу і нашу свабоду. Якія вайсковыя падраздзяленні стварылі беларусы для абароны Украіны
2022.04.13 17:02

З самага пачатку расейскай вайны ва Украіне беларускія добраахвотнікі далучыліся да шэрагаў абаронцаў Украіны. Сярод іх ёсць прыхільнікі як левых, гэтак і правых рухаў, як людзі з вайсковым досведам, гэтак і без яго.

Самае вялікае і знакамітае беларускае падраздзяленне ўкраінскіх войскаў, што бярэ ўдзел у вайне ва Украіне, – батальён імя Кастуся Каліноўскага. Касцяком падраздзялення сталі беларусы, якія яшчэ з 2014 года абаранялі Украіну ў вайне з Расеяй. У шэрагах гэтай адзінкі шмат вядомых актывістаў: заснавальнік руху «Зубр», спартова-патрыятычнай арганізацыі «Край» і «Маладога фронту», сябра БХД Вадзім Кабанчук, дзейны кіраўнік «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч, стваральнік паблікаў «Мая краіна – Беларусь» і «Усы Лукашенко» Сяргей Бяспалаў ды іншыя.

Макар Мыш belsat.eu

Стужка навінаў