У Вільні адбылася акцыя памяці Вітольда Ашурка

Удзельнікі акцыі, якая прайшла ля амбасады Беларусі ў Вільні, выказалі свой пратэст супраць бяззаконня ў дачыненні палітзняволеных.

Хвілінай маўчання ўдзельнікі акцыі ўшанавалі памяць Вітольда Ашурка. Спявалі песні, зачыталі імёны палітзняволеных, уздагадвалі іх гісторыі, усклалі кветкі і запалілі знічкі да плота амбасады, дзе месціцца сімвалічны мемарыял загінулым ад рэжыму.

«Нам падалося, што вельмі важна было ў гэты дзень узгадаць Вітольда, пра забойства каторага да гэтай пары няма дакладнай інфармацыі, а таксама ўсіх астатніх палітвязняў, якія цяпер у калоніях, на »хіміі«, ці ў СІЗА, – распавядае праваабаронца ПЦ «Вясна» Наста Васільчук. – Хачу папрасіць усіх сваякоў і родных затрыманых не маўчаць. Вядома, што яны баяцца, але асуджаным гэта не дапамагае, а хутчэй ідзе на руку следству. Нічога няма страшней за замоўчванне».

Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся каля амбасады Беларусі ў Літве, дзе адбылася акцыя салідарнасці да дня палітвязня. На акцыі мелі слова праваабаронцы і былыя палітвязні, а таксама ўшанавалі памяці загінулага ў калоніі палітвязня Вітольда Ашурка хвілінай маўчання. Вільня, Літва. 21 траўня 2022 года. Фота: Белсат

У мерапрыемстве ў Вільні прынялі ўдзел беларускія актывісты, праваабаронцы і былыя палітвязні.

«Калі я быў у карцары, я даведаўся пра тое, што адбылося з Вітольдам. Тады я думаў, што ўлады хочуць такім чынам расправіцца з усімі намі, але мне пашчасціла. А Вітольду – не. Хацелася б, каб у ягонай маці хапіла моцы гэта ўсё перажыць», – распавёў былы палітвязень Зміцер Фурманаў.

Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся каля амбасады Беларусі ў Літве, дзе адбылася акцыя салідарнасці да дня палітвязня. На акцыі мелі слова праваабаронцы і былыя палітвязні, а таксама ўшанавалі памяці загінулага ў калоніі палітвязня Вітольда Ашурка хвілінай маўчання. Вільня, Літва. 21 траўня 2022 года. Фота: Белсат

Вясноўцы зрабілі інсталяцыю – вялізнага чалавека, які складаецца з 1 204 жоўтых бірак з прозвішчамі і імёнамі палітвязняў. Жоўтыя біркі выкарыстоўваюцца за кратамі для меткі «палітычных» – яны трапляюць на прафілактычны ўлік як «схільныя да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці».

Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся каля амбасады Беларусі ў Літве, дзе адбылася акцыя салідарнасці да дня палітвязня. На акцыі мелі слова праваабаронцы і былыя палітвязні, а таксама ўшанавалі памяці загінулага ў калоніі палітвязня Вітольда Ашурка хвілінай маўчання. Вільня, Літва. 21 траўня 2022 года. Фота: Белсат
Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся каля амбасады Беларусі ў Літве, дзе адбылася акцыя салідарнасці да дня палітвязня. На акцыі мелі слова праваабаронцы і былыя палітвязні, а таксама ўшанавалі памяці загінулага ў калоніі палітвязня Вітольда Ашурка хвілінай маўчання. Вільня, Літва. 21 траўня 2022 года. Фота: Белсат
Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся каля амбасады Беларусі ў Літве, дзе адбылася акцыя салідарнасці да дня палітвязня. На акцыі мелі слова праваабаронцы і былыя палітвязні, а таксама ўшанавалі памяці загінулага ў калоніі палітвязня Вітольда Ашурка хвілінай маўчання. Вільня, Літва. 21 траўня 2022 года. Фота: Белсат

Важнай тэмай акцыі стала пытанне дапамогі палітвязням на адлегласці. Арганізатары і ўдзельнікі акцыі актыўна заклікалі ўсіх неабыякавых не забывацца пісаць лісты і адпраўляць паштоўкі вязням. Дзеля гэтага ў Вільні перыядычна арганізоўваюцца тэматычныя дні. Адзін з іх адбудзецца заўтра ў Беларускім доме культуры.

«У адсутнасці нейкіх прававых метадаў і ў тым ліку адсутнасці нас у краіне мы мусім прыкласці ўсе намаганні на праяўленне салідарнасці ў любым яе выглядзе. Матэрыяльная і маральная падтрымка зняволеных і іхных семʼяў, а таксама праца на будучыню Беларусі і набліжэнне таго дня, калі яны змогуць выйсці на волю», – кажа праваабаронца ПЦ «Вясна» Павел Сапелка.

Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся каля амбасады Беларусі ў Літве, дзе адбылася акцыя салідарнасці да дня палітвязня. На акцыі мелі слова праваабаронцы і былыя палітвязні, а таксама ўшанавалі памяці загінулага ў калоніі палітвязня Вітольда Ашурка хвілінай маўчання. Вільня, Літва. 21 траўня 2022 года. Фота: Белсат
Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся каля амбасады Беларусі ў Літве, дзе адбылася акцыя салідарнасці да дня палітвязня. На акцыі мелі слова праваабаронцы і былыя палітвязні, а таксама ўшанавалі памяці загінулага ў калоніі палітвязня Вітольда Ашурка хвілінай маўчання. Вільня, Літва. 21 траўня 2022 года. Фота: Белсат

Падтрымала акцыю і беларуская спартоўка Кацярына Сныціна:

«Яшчэ ўчора вечарам я праязджала каля беларускай амбасады і расплакалася, убачыўшы шмат запаленых знічак. Увогуле стараюся не прапускаць такія акцыі, бо гэта вельмі важна. Трэба пастаянна і паўсюль казаць пра тое, што адбываецца ў Беларусі, пра неверагодную колькасць палітвязняў, якія да гэтай пары знаходзяцца за кратамі. Гэта той мінімум, які мы мусім рабіць пастаянна. Гэта тое, што цяпер робіць Святлана Ціханоўская. Гэта тое, на што скіраваныя такія няхай і невялічкія акцыі па ўсім свеце. Бо калі маўчаць, то будзе падавацца, што праблемы няма. А ў гэты час сотні, тысячы людзей працягваюць адбываць пакаранне за свабоду слова. Таму не трэба спыняцца, варта працягваць хоць нешта рабіць дзеля іх».

Праваабаронцы «Вясны» абвясцілі 21 траўня Днём палітвязня ў Беларусі, каб аддаць даніну памяці загінуламу ў калоніі Вітольду Ашурку. Менавіта Вітольд быў першым, хто распавёў у лістах пра масавую пазнаку палітвязняў жоўтымі біркамі. Падобная практыка выкарыстоўвалася ў канцлагерах нацысцкай Нямеччыны.

«Хто б мог падумаць, што звычайны хлопец стане легендай». Сёння – гадавіна смерці Вітольда Ашурка

Марыя Голдстэйн belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны