Журналіста Арцёма Маёрава асудзілі на 15 содняў за «хуліганства»


На трэція содні пасля затрымання ў судзе Маскоўскага раёну судзілі журналіста выдання «Белорусы и рынок» Арцёма Маёрава.

Журналіст Арцём Маёраў.
Фота: euroradio.fm

Суддзя Таццяна Мотыль прызнала журналіста вінаватым у дробным хуліганстве і прызначала яму 15 содняў адміністратыўнага арышту. Сведкамі выступілі толькі міліцыянты.

Паводле пратаколу, міліцыянт заўважыў Маёрава і хацеў паклікаць яго на прафілактычную размову. А журналіст пры размове нібыта лаяўся і размахваў рукамі.

Арцёма затрымалі 18 траўня ў будынку, дзе месціцца рэдакцыя TUT.by. У той дзень у офісе рэдакцыі праходзілі ператрусы паводле крымінальнай справы. Журналіст быў на месцы і асвятляў падзеі, у выніку чаго быў затрыманы.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў