Затрымалі журналіста-фрылансера Алеся Сіліча, будуць судзіць за «Пагоню» на пашпарце


Днём 21 траўня ў Менску затрымалі журналістаў-фрылансераў Алеся Сіліча і Наталлю Валакіду. Як стала вядома «Белсату», яны былі ў Першамайскім РУУС.

Прычыны затрымання невядомыя. Праз больш як тры гадзіны пасля затрымання аб лёсе журналістаў няма навінаў.

Абноўлена. Наталлю Валакіду вызвалілі. Алеся Сіліча вінавацяць у «адзіночным пікеце» праў дэманстрацыю «незарэгістраванай сімволікі» – герба «Пагоня» на вокладцы пашпарту. Яго пакінулі ў няволі да суду, які плануюць на панядзелак. У журналістаў забралі тэхніку і тэлефоны.

Герб «Пагоня» афіцыйна зарэгістраваны як нематэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь, і гэткая каштоўнасць знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай.

belsat.eu

Стужка навінаў