Вялікі гарадскі пікнік «Вуліца Ежа» адкрывае новы сезон


Лета ў гэтым годзе пачнецца з вялікага гарадскога пікніку «Vulitsa Ezha» («Вуліца Ежа»), які ў выходныя 5–6 чэрвеня адкрывае новы сезон.

З гэтага года пры падтрыманні «А1» фестываль пачынае больш актыўна развіваць інклюзіўны кірунак, каб усе ахвочыя без выключэння атрымалі асалоду ад смачнай ежы, добрай музыкі і адпачынку ў Батанічным садзе.

На фестывалі «Vulitsa Ezha» ў Горадні.
Фота: Васіль Малчанаў/ «Белсат»

Дзякуючы гэтай калабарацыі кампанія «А1», якая працуе з тэмай інклюзіі ды грамадства роўных магчымасцяў, арганізуе для фестывалю адмысловую безбар’ерную пляцоўку і запросіць выступіць знаных беларусаў. У кожны з фестывальных выходных, 5–6 чэрвеня, 10–11 ліпеня, 21–22 жніўня, розныя спікеры будуць дзяліцца гісторыямі пра тое, як інклюзія стала часткай іхнага жыцця. Таксама правядуць творчыя майстар-класы.

Госці новай пляцоўкі фестывалю змогуць паспрабаваць фірмовыя напоі з самай вядомай безбар’ернай кавярні краіны «Інклюзіўны барыста».

Акрамя таго, на інклюзіўнай пляцоўцы «А1» будуць працаваць прафесійныя т’ютары і псіхолагі, якія змогуць даць неабходнае падтрыманне або развязаць нестандартную сітуацыю.

Арганізатары гарадскога пікніку «Vulitsa Ezha» кажуць, што «гэта не проста фестываль, на якім можна добра адпачыць, смачна паесці і паслухаць музыку. Мы ствараем атмасферу і фармуем кам’юніці аднадумцаў, распавядаем пра цікавыя праекты і абʼядноўваем людзей, зацікаўленых у гастранамічнай культуры. Нам важна быць адкрытымі і даступнымі для любых гасцей, таму мы вельмі радыя, што сёлета супольна з «А1» зможам стварыць максімальна камфортныя ўмовы адпачынку для ўсіх і стаць першым у Беларусі фестывалем з інклюзіўнаю пляцоўкаю такога фармату».

Hавiны
Сталі вядомыя гэдлайнеры фестывалю «Vulitsa Ezha» ў Менску
2021.04.16 19:05

На фестывалі будуць прадугледжаныя захады для выканання сацыяльнага дыстанцыявання і дадаткова абсталяваныя зоны з антысептыкам, а ўвесь персанал забяспечаць медычнымі маскамі і пальчаткамі.

Кошт квітка на гарадскі пікнік «Vulitsa Ezha» складае 10–12 рублёў, а пры набыцці абанементу адразу на сезон – 50 рублёў. Дзецям да 12 гадоў уваход вольны.

Квіткі і абанементы можна знайсці на сайце vulitsaezha.by.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў