У Рызе стартуе чэмпіянат свету па хакеі, які павінен быў прайсці і ў Беларусі


У сталіцы Латвіі 21 траўня стартуе чэмпіянат свету па хакеі. Першапачаткова турнір павінен быў прайсці ў Рызе і Менску, аднак рада Міжнароднай федэрацыі хакею пастанавіла пазбавіць Беларусь права правядзення чэмпіянату ў 2021 годзе праз небяспечную сітуацыю ў краіне.

У дзень адкрыцця каманда Беларусі згуляе са зборнаю Славаччыны. Сустрэча пачнецца а 20:15 паводле беларускага часу.

Расклад матчаў можна адсочваць на афіцыйнай старонцы Міжнароднай федэрацыі хакею.

У групе А згуляюць зборныя Швецыі, Чэхіі, Швейцарыі, Славаччыны, Даніі, Беларусі, Вялікай Брытаніі ды Алімпійскага камітэту Расеі, спартоўцы якога будуць выступаць пад нейтральным сцягам на чэмпіянатах свету і Алімпіядах праз антыдопінгавы скандал да снежня 2022 года.

У групе B будуць супернічаць Канада, Фінляндыя, ЗША, Нямеччына, Латвія, Нарвегія, Італія і Казахстан.

У чвэрцьфінал выйдуць найлепшыя чатыры каманды з кожнай групы.

Hавiны
Беларусь пазбавілі права на правядзенне Кубка свету па біятлону
2021.05.16 18:32

Праз што адмянілі чэмпіянат у Беларусі?

На фоне пратэстаў у Беларусі Кабінет міністраў Латвіі ў пачатку верасня 2020 года звярнуўся ў Міжнародную федэрацыю хакею з просьбаю дазволіць правесці чэмпіянат свету з іншаю краінаю замест Беларусі. Пазней, 17 верасня, Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю «Сітуацыя ў Беларусі», у якой таксама заклікаў не праводзіць частку чэмпіянату свету па хакеі з шайбаю 2021 года ў Менску.

У студзені кампаніі «Škoda Holding» і «Nivea» заявілі пра адмову спансараваць чэмпіянат у выпадку яго правядзення ў Беларусі. Пазней да байкоту спонсараў ЧС далучыўся брэнд «Liqui Moly».

Пасля шматлікіх абмеркаванняў і збораў подпісаў 18 студзеня 2021 года сябры рады IIHF канчаткова пастанавілі перанесці чэмпіянат з Беларусі праз «немагчымасць запэўніць бяспеку камандаў, гледачоў і афіцыйных асобаў пры правядзенні чэмпіянату свету ў Беларусі».

У выніку чэмпіянат перанеслі ў Рыгу цалкам.

Hавiны
«Пастанова пакуль незразумелая». Наведалі прадстаўніцтвы «Škoda», якой адпомсцілі за чэмпіянат свету
2021.04.27 08:20

АД, belsat.eu

Стужка навінаў