Статкевічу выставілі пазоў на 3 мільёны рублёў


Жонка палітвязня Міколы Статкевіча Марына Адамовіч расказала на Facebook пра ліст ад мужа.

Мікола Статкевіч і ягоныя прыхільнікі падчас падачы дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў кандыдатаў у прэзідэнты.Менск, Беларусь. 14 траўня 2020 года.
Фота: ІА / Белсат

У лісце, які Мікола Статкевіч напісаў 13 траўня, палітвязень расказвае, што ён у сваю чаргу атрымаў 4 траўня ліст з Генеральнай пракуратуры аб пазове яму і «падзельнікам» на суму BYN 3,078 млн. Яго справу перадалі ў Гомельскі абласны суд, 20 траўня стала вядома, што яго самога этапавалі ў Гомель.

«Раней чуў з тазіка, што Генпракуратура ўжо наклала для забеспячэння пазову арышт на маёмасць коштам 2 млн, – піша Статкевіч. – Таксама чуў, што хочуць пазбаўляць вайсковых званняў тых, хто звольніўся з сілавых структураў падчас мінулагодніх падзей. Ствараюць вельмі небяспечныя прэцэдэнты, якія могуць бумерангам некалі вярнуцца ім самім і іх блізкім».

На думку Статкевіча, «гэтыя дзеянні могуць быць выкліканыя рэальнай магчымасцю еўрапейскіх сектаральных санкцыяў супраць прадпрыемстваў нафтагазавай галіны».

Артыкулы
Пабачыць вясну Міколы Статкевіча
2021.05.14 09:15

Мікалая Статкевіча затрымалі 31 траўня 2020 году па дарозе на пікет удзельнікаў прэзідэнцкай кампаніі, вінавацяць у «падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках» і «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Статкевіч заклікаў іншых станавіцца на выбарах «кандыдатамі пратэсту»: удзельнічаць у зборы подпісаў дзеля агітацыйных магчымасцяў, але подпісы не здаваць. У лік «кандыдатаў пратэсту» пагадзіўся ўвайсці ў тым ліку Сяргей Ціханоўскі, якога арыштавалі 29 траўня 2020 году.

Статкевіча і Ціханоўскага збіраюцца судзіць разам з блогерамі Ігарам Лосікам («Беларусь головного мозга») і Ўладзімірам Цыгановічам («MozgOn»), аператарам Ціханоўскага Арцёмам Сакавым і мадэратарам сацсетак «Страна для жизни» Дзмітрыем Паповым.

Hавiны
З Сяргея Ціханоўскага хочуць спагнаць падатак з $ 900 тысяч, нібыта знойдзеных за канапаю
2021.05.14 11:16

АА belsat.eu

Стужка навінаў