Сілавікі ўварваліся ў студыю, дзе «Белсат» здымае перадачу «Кожны з нас»

У менскую студыю, дзе «Белсат» здымае перадачу «Кожны з нас», днём 21 траўня ўварваліся сілавікі.

Затрыманыя тэхнічныя супрацоўнікі: гукарэжысёр і чатыры аператары, а таксама адміністратар студыі. Цяпер яны ў ізалятары на завулку Акрэсціна.

Здымак праграмы ў той момант не было. Студыя была падрыхтаваная да запісу ток-шоу. Вядоўца «Кожны з нас» Глеб Лабадзенка цяпер на волі.

belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны