Праваабаронцы пра «справу TUT.by»: Спыніце палітычны пераслед і вызваліце зняволеных


Восем беларускіх праваабарончых арганізацыяў выступілі 21 траўня з заявай адносна пераследу супрацоўнікаў парталу TUT.by. Яны патрабуюць вызвалення затрыманых, спынення палітычна матываванага пераследу і спынення ціску на свабоду выказвання.

У заяве апісваюцца затрыманні і ператрусы супрацоўнікаў TUT.by і сумежных бізнесаў, згадваецца блакаванне сайту і абвінавачванне ва «ўхіленні ад сплаты падаткаў», а таксама суд у «справе БелТА» ў 2019 годзе і пазбаўленне TUT.by статусу СМІ ў 2020-м.

«Мы, арганізацыі, што падпісаліся ніжэй, лічым гэтыя факты працягам наступу на свабоду слова, – пішуць у заяве. – Спасылкі ўладаў на эканамічныя парушэнні, якія нібыта сталі падставай для пераследу, ужо шмат гадоў актыўна выкарыстоўваюцца дзеля абгрунтавання рэпрэсіўных захадаў супраць праваабаронцаў, медыя, незалежных прафсаюзаў».

Цяперашнюю «справу TUT.by» называюць «працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне». Згадваюць таксама, што пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі заблакаваныя дзясяткі грамадска-палітычных і інфармацыйных сайтаў, шэраг друкаваных выданняў вымушаныя былі спыніць выхад

Заяву падпісалі Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН-цэнтр, праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі хельсінкскі камітэт, установа «Прававая ініцыятыва», Беларускі дакументацыйны цэнтр, ініцыятыва FORB, Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend.

Hавiны
Сёння мае вызначыцца статус работнікаў TUT.by, затрыманых 18 траўня
2021.05.21 10:00

АА belsat.eu

Стужка навінаў