Лукашэнка кіруецца паранояй. За што ён помсціць? Інтэрв'ю з Зянонам Пазняком


У 2020 г. у Беларусі адбыўся прарыў, трэба рыхтавацца да наступнага. Аналагаў лукашысцкага рэжыму ў свеце няма і ў гісторыі не было. Паводле першапачатковага плану, Уладзімір Пуцін павінен быў падтрымаць змену ўлады, чаму не падтрымаў? Што будзе калі Пуцін пойдзе вайной на Беларусь? Што рабіць пасля таго як падзе рэжым Лукашэнкі? Сітуацыю ў Беларусі і вакол яе ў размове з Сяргеем Пелясою каментуе Зянон Пазняк, старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ, лідар апазіцыі ў Вярхоўным Савеце Беларусі ХІІ склікання.

Галоўнае ў інтэрв’ю:

  • Чаму пратэсты не перамаглі? Ёсць адна прычына
  • У Масквы быў небяспечны план легальнай акупацыі Беларусі
  • У Маскве быў шок калі народ выйшаў пад нацыянальнымі сцягамі
  • Калі Бабарыка чалавек Крамля, то чаму Пуцін яго не вызваляе?
  • Лукашэнка кіруецца паранояй. Ён помсціць за сваё прыніжэнне і ніколі не забывае.
  • Пры пагрозе існавання Лукашэнка расстраляе ўвесь народ
  • Аналагаў лукашызму ў свеце няма і ў гісторыі не было
  • Беларуская мова гэта дэмакратыя
  • Рэпрэсіі будуць працягвацца вельмі доўга. Што рабіць?
  • Масавых маніфестацыяў не будзе. Як рыхтаваць рэвалюцыю?
  • У 2020 адбыўся прарыў. Трэба рыхтаваць наступны
  • Чаго Пуцін дабіваецца ад Лукашэнкі?
  • Пуцін не можа злавіць Лукашэнку канчаткова, ён выслізгвае як рыба
  • Чаму Лукашэнка трымае за кратамі лідараў польскай меншасці ў Беларусі?
  • Санкцыі патрэбныя не супраць Беларусі а супраць Расеі. Ці беларусам варта разлічваць на Захад?
  • Зрынецца ўлада. Што тады рабіць?
  • Патрэбны План Маршала для Беларусі не як падачка а крэдыт
  • Ці Пуцін вырашыцца на адкрытую агрэсію не маючы падтрымкі беларусаў?
  • Што калі Пуцін пойдзе вайной на Беларусь?
  • Што цяпер галоўнае?

Інтэрв’ю запісалі 20 траўня 2021 г.

Калаж з фота: POOL New / Reuters / Forum; Kremlin Pool / Russian Look / Forum; Радыё Рацыя

Стужка навінаў