«Будзьма» закрые інтэрнэт-краму. Пачалі распродаж


Грамадская культурная кампанія «Будзьма беларусамі» паведаміла аб закрыцці «Будзьма-крамы» – адной з апошніх крамаў нацыянальна-арыентаванага адзення і сувеніраў, якая працягвала працу пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 году.

Тавары крамы «Будзьма».
Фота: budzma.by

«Калі ў вас ёсць жаданне нам дапамагчы, набудзьце штосьці з асартыменту нашай крамы для сябе і сваіх блізкіх, – пішуць у анонсе закрыцця крамы. – Магчыма, мы яшчэ вернемся да вас з новымі праектамі і ідэямі. Не губляем надзеі!»

У сувязі з закрыццём «Будзьма-крама» ладзіць распродаж. Замову можна аформіць на сайце budzma-krama.by або па тэлефоне +375 (33) 367 36 10. Дзейнічае дастаўка па Беларусі і за мяжу, а таксама пункт самавывазу ў Менску. У асартыменце крамы – цішоткі, байкі, шкарпэткі, торбы, посуд, нататнікі, упрыгожванні, маскі і разнастайныя сувеніры.

Прадстаўнікі дзяржавы ладзілі крамам, якія прадавалі адзенне з нацыянальнай сімволікай, шматлікія перашкоды ў час выбарчай кампаніі 2020 году і пасля выбараў. Пад удар трапілі крамы «Князь Вітаўт», Symbal.by, «Росквіт», «Мой модны кут», «Vokladki», БЧБ.бел, «Адметнасць», «Цудоўная крама», «Хамелеон», «LSTR Adzieńnie», майстэрня «Moj rodny kut» і іншыя.

Артыкулы
«Зацікавілі рэчы пэўных колераў». У майстэрню брэнду «Honar» прыйшоў з правяраннем Дзяржстандарт
2021.05.06 20:02
Hавiны
Як ціснуць на культуру ў Беларусі. ПЭН-цэнтр апублікаваў маніторынг за студзень – сакавік 2021 года
2021.05.06 13:41

АА belsat.eu

Стужка навінаў