Дастаўца вакцыны ад ветраной воспы адмовіўся экспартаваць прэпарат у Беларусь


Брытанская фармацэўтычная кампанія «GlaxoSmithKline» адмовіла Беларусі ў пастаўцы вакцыны «Варылрыкс» ад ветраной воспы, заявіла загадчыца аддзелу эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вераніка Высоцкая.

Прычына – праблемы на вытворчасці.

Вакцына «Варылрыкс».
Фота: vikom.org.ua

«Міністэрства аховы здароўя ўшчыльную займалася пытаннем арганізацыі паставак гэтага лекавага прэпарата на тэрыторыю нашай краіны. На жаль, быў атрыманы афіцыйны адказ ад фірмы-вытворцы «GlaxoSmithKline», што цягам 2022 года ў сувязі з глабальнымі праблемамі з вытворчасцю пастаўка гэтага вакцыннага прэпарата на тэрыторыю нашай краіны немагчымая», – сказала Высоцкая.

Цяпер Міністэрства аховы здароўя спрабуе развязаць пытанне. Таксама распрацоўваецца магчымасць завозу вакцыны ад іншых вытворцаў.

Hавiны
У гусляра і вакаліста «Старога Ольсы» Алеся Чумакова згарэла майстэрня з інструментамі
2022.04.21 14:46

АД belsat.eu

Стужка навінаў