Іспанія і ЗША распавялі, якую зброю паставяць ці ўжо паставілі ва Украіну


Іспанія адправіла Украіне 200 тон боепрыпасаў, 20 браніраваных транспартных сродкаў і іншых ваенных матэрыялаў, паведамляе УНІАН.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: mil.in.ua

Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Іспаніі Педра Санчэс падчас сумеснага брыфінгу ў Кіеве з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэмʼер-міністракай Даніі Метэ Фрэдэрыксен.

Прадстаўніца Даніі распавяла, што яго краіна выдаткуе каля $90 мільёнаў на зброю для Украіны:

«Мы будзем рабіць усё магчымае, каб падтрымаць Украіну таксама ў будучыні». Акрамя таго, прэмʼер-міністарка паведаміла, што Данія прыме ўдзел у аднаўленні гораду Мікалаеў, зруйнаванага расейскімі войскамі.

Пентагон раскрыў дэталі ўзбраення з новага пакета дапамогі Украіне на $800 млн.

У прыватнасці, пакет уключае:

– 72 155-мм гаўбіцы і 144000 артылерыйскіх боепрыпасаў;

– 72 тактычныя машыны для буксіроўкі 155-мм гаўбіц;

– больш за 121 тактычны беспілотны лятальны апарат Phoenix Ghost;

– палявое абсталяванне і запасныя часткі.

Дэталі падаў прадстаўнік Пентагона Джон Кірбі.

«Гэта абавязкі разам з 18 155-мм гаўбіцамі, аб якіх было абʼяўлена 13 красавіка, забяспечвае дастатковую колькасць артылерыйскіх сістэм для аснашчэння пяці дывізіёнаў», – прыводзіць ягоныя словы Украинская правда.

Hавiны
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 21 красавіка
2022.04.21 19:01

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў