Аднаго з лідараў незалежных прафсаюзаў Беларусі выпусцілі на волю


Юрыя Белякова адпусцілі ўчора, забралі пашпарт, камп’ютар, тэлефон, паведамляе «Вясна».

Юрый Белякоў, адзін з лідараў прафсаюзнага руху.
Фота: Вясна

Прадстаўнік Незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Юрый Белякоў быў затрыманы 19 красавіка. Агулам пасля ператрусаў у офісах незалежных прафсаюзаў меркавана затрыманыя 14 актывістаў. Падчас аднаго з такіх ператрусаў у офісе Беларускага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці прысутнічаў і Сяргей Чэрачэнь: палітык прыехаў усяго за некалькі хвілінаў да ўварвання кадэбэшнікаў, каб сустрэцца са старшынём РЭП Генадзем Фядынічам. Апошняга таксама змясцілі ў СІЗА КДБ, папярэдне затрымаўшы на 72 гадзіны.

20 красавіка лідары прафсаюзнага руху Сяргей Антусевіч, Генадзь Фядыніч, Мікалай Шарах і Аляксандр Еўдакімчык былі змешчаныя ў СІЗА КДБ.

Аб’ектыў
Некаторых затрымлівалі з кувалдамі і са шчытамі. У Беларусі – новая хваля рэпрэсіяў
2022.04.20 23:17

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў