У трох раёнах Менску – праблемы з пітной вадою


Як паведамляе МНС са спасылкаю на «Менскводаканал», у Кастрычніцкім, Ленінскім і Заводскім раёнах сталіцы парушанае водазабеспячэнне праз пашкоджанне вялікага водаправоду дыяметрам 1000 мм каля адной з будаўнічых пляцовак на вуліцы Убарэвіча. Аварыйныя брыгады працуюць на месцы, каб выявіць пашкоджанні. Чакаецца, што іх лакалізуюць найбліжэйшым часам, пасля чаго водаправод пачнуць рамантаваць.

У Менскім гарвыканкаме паведамілі, што магчымае часовае пагаршэнне якасці вады, а ў раёны, закранутыя аварыяй, былі накіраваныя цыстэрны з пітною вадой.

Месцы цыстэрнаў з вадою:

  • Шпіталь хуткай медычнай дапамогі, вуліца Кіжаватава 60
  • 10-ы шпіталь, вуліца Убарэвіча 73
  • 3-і дзіцячы шпіталь, вул.Кіжэватава 60/1
  • 11-ы шпіталь, вуліца Каржанеўскага 4
  • Санаторная школа-інтэрнат № 9, вуліца Чарнігаўская 46
Аварыя водаправоду на вуліцы Убарэвіча ў Менску.
Фота: TUT.by
Аварыя водаправоду на вуліцы Убарэвіча ў Менску.
Фота: TUT.by
Аварыя водаправоду на вуліцы Убарэвіча ў Менску.
Фота: TUT.by

У сацыяльных сетках зʼявіліся адмысловыя чаты, дзе абмяркоўваюць спосабы дапамагчы з пітною вадою тым, каго закранула аварыя.

АА belsat.eu

Стужка навінаў