BYPOL: У сваім кабінеце застрэліўся начальнік па наркакантролю Аршанскага РАУС


Даведка

Сёння, 21 красавіка, у сваім службовым кабінеце застрэліўся з табельнага пісталета начальнік групы наркакантролю і процідзеянню гандлю людзьмі Аршанскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Кавальчук Руслан Уладзіміравіч, паведамляе BYPOL.

Руслан Кавальчук быў 1984 года нараджэння і меў стаж службы 20 гадоў.

У сувязі з трагедыяй у 13.30 у Аршанскае РАУС прыбыў начальнік УУС Віцебскага аблвыканкаму Андрэй Любімаў, а праз гадзіну – міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

Па інфармацыі BYPOL, яшчэ ўчора Руслана Кавальчука бачылі жыццярадасным разам з жонкай і дзецьмі, калі тыя каталіся на роварах. Раніцай 21 красавіка ён прыняў удзел у занятках па фізічнай падрыхтоўцы, атрымаў табельную зброю, не паказваў ніякіх дзівацтваў у паводзінах.

Застрэленага знайшоў падначалены, які зайшоў удакладніць рабочую інфармацыю. Стрэл практычна нікім не быў пачуты – яго гук прынялі за згублены тубус з ключамі, што можа быць растлумачана таўшчынёй сцен у будынку РАУС і ўсталяванымі падвойнымі жалезнымі ўваходнымі дзвярыма ў службовы кабінет Кавальчука.

Па факце смерці на працоўным месцы ў цяперашні час праводзіцца службовая праверка, гаворыцца ў паведамленні МУС.

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў