Стала вядома, што за лятальны апарат на мяжы з Польшчай мог напужаць беларускае Мінабароны


Лятальным апаратам, які ўварваўся 12 красавіка ў беларускую паветраную прастору, мог стаць беспілотнік кантрабандыстаў. Пра гэта паведамляе wyborcza.pl.

Гэтак, 20 красавіка стала вядома, што 17 красавіка польскія памежнікі ў Кузніцы-Беластоцкай заўважылі, як з боку Беларусі ляціць беспілотнік з прымацаваным пакетам. Ён заляцеў у глыбіню польскай тэрыторыі прыкладна на 400 метраў, перапраўляючы кантрабандныя цыгарэты на суму каля 84 тыс. злотых (каля $ 21 тыс.). Таго, хто прыняў кантрабанду, затрымалі.

Hавiны
Мінабароны заявіла, што невядомы самалёт парушыў паветраную мяжу з польскага боку
2021.04.13 17:24

Міністэрства абароны Беларусі заявіла, што 12 красавіка а 20:45 нявызначанае паветранае судна парушыла дзяржаўную мяжу Беларусі з боку Польшчы і потым вярнулася на польскую тэрыторыю. Мінабароны нават выклікала аташэ пры пасольстве Польшчы і запатрабавала зладзіць разгляд і паінфармаваць аб яго выніках.

Аператыўнае камандаванне Польшчы абвяргае парушэнне беларускай паветранай мяжы. У Варшаве сцвярджаюць, што 12 красавіка паблізу мяжы не было аніякіх палётаў.

Hавiны
Польшча зняпраўджвае паведамленне Мінабароны Беларусі пра парушэнне мяжы
2021.04.13 20:10

МГ belsat.eu

Стужка навінаў