Правільна сабраць і расфасаваць перадачу для палітвязняў – тое яшчэ мастацтва


Жонка палітвязня Дзяніса Івашына Вольга і супрацоўніца крамы «Адметнасць» Вольга Верамеенка.
Фота: ВК, Белсат

Вольга Івашына, жонка палітвязня Дзяніса Івашына, і супрацоўніца крамы «Адметнасць» Вольга Верамеенка перабіраюць скрынку з сумессю сухафруктаў і арэхаў, каб перадаць палітвязням, якіх цяпер трымаюць у СІЗА гарадзенскай турмы.

Трэба выняць усе разынкі, бо іх не прымуць.

«Мы збіраем перадачкі для тых палітвязняў, у каго далёка жывуць блізкія. Добрыя людзі прынеслі вялікую скрыню з сухафруктамі і арэхамі, цяпер фасуем. На перадачкі для 5–6 асобаў можа сысці цэлы дзень: спачатку закупка неабходнага, а пасля столькі ж часу – на фасоўку», – тлумачыць Вольга Верамеенка.

Жонка палітвязня Дзяніса Івашына Вольга і супрацоўніца крамы «Адметнасць» Вольга Верамеенка.
Фота: ВК, Белсат

Свае перадачы атрымалі ўжо Вольга Маёрава і Алег Краўцоў. Заўтра перадача накіруецца да Алеся Пушкіна, затым у плане – Дзяніс Івашын і Яўген Разнічэнка.

Калі вы хочаце дапамагчы палітвязням, можна прынесці ежу для такіх перадачаў у гарадзенскую краму «Адметнасць» на Кірава, 3. Лепш за ўсё – сухафрукты, арэхі.

Аб’ектыў
«Казалі, што вы, бэчэбэшнікі, павінны нас, АМАПу, баяцца». У гарадзенскіх рэдакцыях адбыліся ператрусы
2021.01.29 22:27

ВК, belsat.eu

Стужка навінаў