Для Палаты прадстаўнікоў абмеркаваць закон аб СМІ «не ўяўляецца магчымым»


Генадзь Давыдзька, скрыншот tvr.by

Беларуская асацыяцыя журналістаў звярнулася ў Палату прадстаўнікоў з просьбаю зладзіць абмеркаванне законапраекту «Аб змяненні законаў аб сродках масавай інфармацыі», паведамляе прэс-служба БАЖ.

Зварот быў накіраваны на пачатку красавіка. Дакумент быў дасланы ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 6 красавіка, і ніякіх абмеркаванняў з прадстаўнікамі медыяў, журналісцкімі арганізацыямі ды медыяэкспертамі не было.

А ўжо пасля прыняцця паправак у другім чытанні старшыня Пастаяннай камісіі ў правах чалавека, нацыянальных дачыненнях і СМІ Генадзь Давыдзька накіраваў ГА «БАЖ» адказ: абмеркаванне не ўяўляецца магчымым, бо ўказаны законапраект ужо прыняты.

Аднак Давыдзька адзначыў, што «Разам з тым Пастаянная камісія спадзяецца на працяг канструктыўнага і эфектыўнага ўзаемадзеяння ў галіне развіцця нацыянальнай інфармацыйнай прасторы ў імя захавання міру і бяспекі ў нашай краіне».

 

Адказ Давыдзькі БАЖ.
Фота: БАЖ

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў