Даўгі беларускага рытэйлу б’юць усе рэкорды


Фота: Белсат

У беларускіх рытэйлераў падаюць продажы, а даўгі б’юць гістарычны максімум. Пра гэта паведамляе сайт banki24.by.

Сумарныя даўгі флагманаў раздробнага гандлю на 1 сакавіка дасягнулі Br 9,87 млрд. Гэта максімум за ўвесь час вядзення статыстыкі паводле актуальнай методыкі.

За 12 месяцаў раздробны гандаль нарасціў даўгі на 26,7 %, або больш як на Br 2 млрд. У значнай ступені гэта звязана з дэвальвацыяй беларускага рубля, бо вялікая частка абавязкаў рытэйлу намінаваная ў валюце.

Hавiны
У Беларусі зачынілася гандлёвая сетка, у якой было да 75 крамаў
2021.04.20 11:15

Абавязкі флагманаў рытэйлу па крэдытах і пазыках на 1 сакавіка склалі Br 4,117 млрд. З пачатку года яны павялічыліся на 5,6 %, а за 12 месяцаў – на 30 %.

Крэдыторская запазычанасць буйных і сярэдніх прадпрыемстваў рытэйлу на 1 сакавіка склала Br 5,753 млрд. За 12 месяцаў яна вырасла на 24,6 %.

У 2021 годзе сярэдняя рэнтабельнасць продажаў у галіне склала толькі 1 %. 48,4 % флагманаў рытэйлу неслі страты ад рэалізацыі, а 39,9 % мелі рэнтабельнасць у межах 0–5 %. Доля высокарэнтабельных кампаній (30+ % і 20–30 %) склала толькі 0,4 % і 1,3 %.

Прыбытак галіны ад рэалізацыі за два месяцы скараціўся ў намінале на 14,3 % да Br 67,6 млн. З улікам інфляцыі рэальнае падзенне прыбытку перавысіла 20 %.

З улікам прыбыткаў і стратаў у гэтых раздзелах доля стратных кампаніяў у рытэйле павялічылася з 33 % да 39,2 %.

Агулам рознічнае тавараабарачэнне ў студзені ўпала да 2020 года на 0,9 %, у лютым – на 6,2 %, у сакавіку – на 6 %. Зніжэнне абарачэння рытэйлу адзначаецца ўжо пяць месяцаў запар.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў