Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр часова будзе працаваць у Вільні


Джулі Фішэр.
Фота: Reuters

Вашынгтон накіраваў у Вільню запыт аб часовай акрэдытацыі амбасадара ў Літве, паведамляе LRT.

На гэтым тыдні міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь гатовая прыняць Джулі Фішэр «у любы момант».

Аднак паведамлялася, што амбасадар ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр не можа прыехаць у Менск. Справа ў тым, што ў Фішэр няма беларускай візы.

«З новага года я вельмі спадзявалася прыехаць у Менск. У канцы снежня я была зацверджана Сенатам. Але сёння я не магу прыехаць у Менск. Злучаныя Штаты, са свайго боку, гатовыя. Я была гатовая, і мы чакаем ад беларускага боку адпаведных дзеянняў», – сказала Фішэр.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў