Акцыі пратэсту ў Маскве і Санкт-Пецярбургу ў дзень паслання Пуціна. Вялікі фотарэпартаж

У сераду, 21 красавіка, у Расеі праходзіць маштабная акцыя пратэсту супраць палітычных рэпрэсіяў і за вызваленне апазіцыянера Аляксея Навальнага. Па дадзеных сайта з лічыльнікам жадаючых далучыцца да мітынгу, удзел пацвердзілі 446 тыс. чалавек у 165 гарадах краіны. На працягу дня нашыя калегі з «Вот Так» вядуць анлайн-трансляцыю таго, што адбываецца ў розных рэгіёнах Расеі.

Акцыі праходзяць пры жорсткім ціску сілавікоў і ўладаў. Ніводная з адміністрацый гарадоў РФ не ўзгадніла мітынгі і шэсці. Фармальнай прычынай адмовы сталі абмежаванні з-за пандэміі COVID-19.

Паводле звестак на 21:30 у Расеі ў сувязі з акцыямі ў абарону Аляксея Навальнага затрымалі больш за 500 чалавек. Пра гэта ў эфіры телеканалу «Дождь» сказаў прадстаўнік «ОВД-Инфо».

Паводле абнаўленных звестак на акцыях у падтрыманне Навальнага ў Расеі былі затрыманыя 1817 асобаў.

Акцыя ў падтрымку Навальнага ў Маскве. 21 красавіка 2021 года. Фота: Андрэй Золатаў / Vot Tak TV / Белсат
Акцыя ў падтрымку Навальнага ў Санкт-Пецярбургу. 21 красавіка 2021 года. Фота: Кірыл Табакоў / Vot Tak TV / Белсат

Акцыя ў падтрымку Аляксея Навальнага ў цэнтры Масквы. 21 красавіка 2021 года. Фота: Антон Карлінер / Vot Tak TV / Белсат

Акцыя ў падтрымку Навальнага ў Маскве. 21 красавіка 2021 года. Фота: Георгій «Мартин» Малец / Vot Tak TV / Белсат
Акцыя ў падтрымку Аляксея Навальнага ў цэнтры Масквы. 21 красавіка 2021 года. Фота: Антон Карлінер / Vot Tak TV / Белсат
Акцыя ў падтрымку Аляксея Навальнага ў цэнтры Масквы. 21 красавіка 2021 года. Фота: Антон Карлінер / Vot Tak TV / Белсат
Пратэсты ў падтрымку Аляксея Навальнага. Масква, Расія. 21 красавіка 2021 года. Фота: Георгій «Мартин» Малец / Vot Tak TV / Белсат
Акцыя ў падтрымку Аляксея Навальнага ў цэнтры Масквы. 21 красавіка 2021 года. Фота: Антон Карлінер / Vot Tak TV / Белсат
Удзельнік акцыі ў падтрымку Навальнага ў цэнтры Масквы. 21 красавіка 2021 года. Фота: Антон Карлінер / Vot Tak TV / Белсат

Аляксей Навальны трымае галадоўку ўжо 22-ы дзень. Лекары раней паведамлялі, што ў яго крытычныя паказчыкі калію ў арганізме – гэта можа прывесці да спынення сэрца. УФСІН па Уладзімірскай вобласці РФ у выніку перавёў апазіцыянера ў абласную больніцу пры ВК-3. Былыя зняволеныя называюць яе «катавальнай».

Арганізацыя Навальнага – Фонд барацьбы з карупцыяй анансаваў на 21 красавіка правядзенне Усерасейскай акцыі пратэсту ў падтрымку Аляксея Навальнага, які патрабуе дапусціць да яго незалежнага лекара.

Удзельнікі акцыі ў падтрымку Аляксея Навальнага ў цэнтры Санкт-Пецярбургу. 21 красавіка 2021 года. Фота: Кірыл Табакоў / Vot Tak TV / Белсат

Перакрытая Палацавая плошча ў Санкт-Пецярбургу перад акцыяй за вызваленне Аляксея Навальнага. 21 красавіка 2021 года. Фота: Кірыл Табакоў / Vot Tak TV / Белсат

/ІР, vot-tak.tv

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны