256-ы дзень пратэстаў: пераслед музыкаў, новыя палітвязні і сілавікі ў Менску


Акцыі пратэсту ў Беларусі працягваюцца 255 дзён. Грамадзяне краіны патрабуюць спыненне гвалту, пакараць вінаватых у прававым бязмежжы. «Белсат» падводзіць вынікі дня.

Даўгі беларускага рытэйлу б’юць усе рэкорды

Сумарныя даўгі флагманаў раздробнага гандлю на 1 сакавіка дасягнулі Br 9,87 млрд. Гэта максімум за ўвесь час вядзення статыстыкі паводле актуальнай методыкі.

За 12 месяцаў раздробны гандаль нарасціў даўгі на 26,7 %, або больш як на Br 2 млрд. У значнай ступені гэта звязана з дэвальвацыяй беларускага рубля, бо вялікая частка абавязкаў рытэйлу намінаваная ў валюце.

Hавiны
Даўгі беларускага рытэйлу б’юць усе рэкорды
2021.04.21 11:08

Раніцай 21 красавіка ў Менску заўважылі актыўнасць сілавікоў

Сілавікі на вуліцах Менску 21 красавіка.
Фота: nashaniva / Telegram

Людзі паведамляць пра дзясяткі людзей са шчытамі ў раёне аднаго з факультэтаў Акадэміі МУС на вуліцы Філімонава.

Назіраюцца калоны вайсковых машынаў, шыхтаванні байцоў са шчытамі, перамяшчэнне спецтэхнікі.

«Толькі што калона з 6 доўгіх аўтобусаў прайшла ў бок Уручча ад Акадэміі МУС, усе пасажыры ў баявых камплектах, вокны шмат дзе завешаныя», – паведамляюць чытачы.

Афіцыйна – гэта вучэнні.

Беларускія дэпутаты прынялі шэраг рэпрэсіўных законаў

Гэтак, сенатары прынялі дакумент аб змяненні законаў у пытаннях процідзеяння экстрэмізму. Як адзначыў генеральны пракурор Андрэй Швед, законапраект прадугледжвае «захады прафілактычнага, папераджальнага і карнага характару».

Апроч таго, быў ухвалены законапраект аб змяненні законаў адносна медыяў. Змены накіраваныя «на ліквідацыю гэтых прабелаў або вузкіх месцаў у заканадаўстве», якімі «карысталіся нашы нядобрасумленныя калегі», сказаў міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў.

Таксама дэпутаты ўхвалілі законапраект «Аб змяненні Закону Рэспублікі Беларусь« Аб дзяржаўнай абароне суддзяў, службовых асобаў праваахоўных і кантрольных (наглядных) органаў, супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай аховы».

У дакумент унесенае паняцце «іншыя асобы пад абаронаю». Як распавёў міністр унутраных справаў Іван Кубракоў, цяпер кожны грамадзянін, у дачыненні якога паступаюць пагрозы, звяртаецца ў органы ўнутраных справаў, якія вызначаюць ступень пагрозы і абароны.

«Камусьці дастаткова проста змяніць месца працы ці месца жыхарства, а камусьці неабходныя змены знешнасці», – адзначыў кіраўнік МУС.

Да саліста «Gods Tower» за каментар у сацсетках прыйшлі следчыя

Фота belsat.eu

Да лідара музычнага гурта «Gods Tower» Лэслі Найфа (Уладзіслава Наважылава) прыйшоў Следчы камітэт.

Паводле папярэдняй інфармацыі, музыку можа пагражаць крымінальная справа за абразлівы каментар у Facebook.

BYPOL: У сваім кабінеце застрэліўся начальнік па наркакантролю Аршанскага РАУС

Сёння, 21 красавіка, у сваім службовым кабінеце застрэліўся з табельнага пісталета начальнік групы наркакантролю і процідзеянню гандлю людзьмі Аршанскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Кавальчук Руслан Уладзіміравіч, паведамляе BYPOL.

Руслан Кавальчук быў 1984 года нараджэння і меў стаж службы 20 гадоў.

Hавiны
BYPOL: У сваім кабінеце застрэліўся начальнік па наркакантролю Аршанскага РАУС
2021.04.21 20:15

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ траіх чалавек

Праваабаронцы перакананыя, што непрапарцыйна жорсткія дзеянні міліцыі, скіраваныя на спыненне мірных сходаў, нельга разглядаць як законную дзейнасць па абароне і ахове грамадскага парадку. Гвалт з боку ўдзельнікаў пратэсту абгрунтаваны бо справакаваны самімі прадстаўнікамі МУС.

Сёння прызнаныя палітвязнямі сталі:

Ігар Букас – (асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК);

Алег Букас – (асуджаны на два гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК);

Іван Цагалка – (асуджаны на тры гады пазбаўлення волі па ч.1 арт. 342 КК, арт. 364 КК).

Цяпер у краіне палітзняволенымі прызнаныя 358 чалавек.

А беларусы працягваюць паказваць, што яны ёсць і супраць рэпрэсій

Вулічныя пратэсты. Барысаў. Фота чытачоў Белсат

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў