За фота вайсковай тэхнікі і перадачу яго «экстрэмісцкаму Telegram-каналу» затрымалі жыхара Пінску


33-гадовага жыхара Пінску затрымалі за тое, што 27 лютага выйшаў на сувязь з адміністратарамі Telegram-каналаў, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання». Мужчыну абвінавачваюь у тым, што ён перадаў фотаздымкі з вайсковай тэхнікай, паведамляе Следчы камітэт.

Расейская тэхніка на станцыі «Палонка», 24 студзеня.
Фота: modmilby / Telegram

Следчыя паведамляюць пра затрыманне 33-гадовага жыхара Пінску, які, «паддаўшыся дэструктыўнаму ўплыву тэлеграм-каналаў, паверыў у сваю беспакаранасць і ананімнасць, фатаграфаваў на камеру мабільнага тэлефона вайсковую тэхніку, ажыццяўляў здымкі перамяшчэнняў вайсковага транспарту і ў далейшым перадаў гэтыя звесткі адміністратарам экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў».

Жыхара Пінску абвінавачваюць паводле ч. 1 арт.361-4 («Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці»). Цяпер ён за кратамі.

У Беларусі за апошні месяц сілавікі не раз затрымлівалі грамадзянаў краіны і абвінавачвалі ў перадаванні фотаздымкаў рэсурсам «экстрэмісцкага фармавання». «Белсат» мае парады, як варта сябе засцерагацца, калі вы рабілі і перадавалі фота вайсковай тэхнікі.

Аналітыка
Ці можна ў Беларусі фатаграфаваць вайсковую тэхніку?
2022.03.04 19:12

 

АУ belsat.eu

Стужка навінаў