Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі 20 і 21 сакавіка


«Белсат» падводзіць вынікі двух апошніх дзён поўнамаштабнай вайны, якую распачала Расея ва Украіне. Пра галоўныя падзеі 20 і 21 сакавіка чытайце ў нашым аглядзе.

Траплянне ракеты ў жылы дом у Кіеве, Украіна. 20 сакавіка 2022 года.
Фота: УНІАН

Паводле Генеральнага штабу ЗСУ, расейскія войскі страцілі каля 15 тыс. чалавек асабовага складу.

Вярхоўны камісар ААН у справах уцекачоў Філіпа Грандзі паведаміў, што 10 млн асобаў вымушана пакінулі свае дамы ў выніку вайны ва Украіне.

Разам з тым з пачатку вайны ва Украіну вярнуліся амаль 400 тыс. украінскіх грамадзянаў. Каля 75–80 % з іх мужчыны, заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дэмчанка.

Паводле Офісу генеральнага пракурора Украіны, з пачатку вайны ва Украіне загінулі 115 дзяцей і яшчэ 148 – параненыя. Агулам у краіне зарэгістравалі 2034 ваенныя злачынствы, з іх большасць – паводле арт. 438 Крымінальнага кодэксу Украіны «Парушэнне законаў вайны».

Уладзімір Зяленскі заявіў, што правал перамоваў з Уладзімірам Пуціным можа азначаць пачатак Трэцяй сусветнай вайны. Разам з тым прэзідэнт Украіны заявіў, што кампрамісныя пытанні ў перамовах з Расеяй будзе вырашаць усеўкраінскі рэферэндум.

У сваю чаргу прэс-сакратар кіраўніка РФ Дзмітрый Пяскоў сказаў, што прагрэс у перамовах паміж Расеяй і Украінай не дастатковы для таго, каб казаць пра кантакты паміж Уладзімірам Пуціным і Уладзімірам Зяленскім, і не адпавядае сітуацыі, што складваецца для ўкраінскага боку. Таксама ён заявіў, што падчас перамоваў паміж Расеяй і Украінай спынення агню не будзе.

Абноўлена
Украіна 26-ы дзень змагаецца за сваю тэрыторыю. ОНЛАЙН
2022.03.21 09:26

Выведка Украіны паведаміла, што ў краіну пачалі прыбываць баевікі, задача якіх – ліквідаваць найвышэйшае вайскова-палітычнае кіраўніцтва: Уладзіміра Зяленскага, Андрэя Ермака, Дзяніса Шмыгаля.

Паводле апытання сацыялагічнай групы «Рэйтынг», 52 % украінцаў лічаць Беларусь «адназначна варожаю» краінай, яшчэ 32 % – «хутчэй варожаю». У той жа час 95 % украінцаў называюць Расею «адназначна варожаю» і толькі 3 % – «хутчэй варожаю».

У нядзелю расейскія вайскоўцы скінулі бомбу на школу мастацтваў у Левабярэжным раёне Марыупалю, дзе хаваліся каля 400 жыхароў: жанчыны, дзеці і старыя. Будынак разбураны, пад заваламі застаюцца людзі. Акрамя гэтага горад абстралялі 4 караблі ваенна-марскога флоту Расеі.

20 сакавіка дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Аляксей Арэстовіч заявіў, што ніводзін з бакоў не мае сілаў, каб дасягнуць пералому сітуацыі на фронце. Паводле яго, фронт практычна замер, а ў бакоў не стае сілаў для рэальнага пералому сітуацыі на тым ці іншым кірунку.

Расейскі верталёт, збіты ўкраінскай супрацьпаветранай абаронай. 18 сакавіка 2022 года.
Фота: Генеральны штаб Збройных сілаў Украіны

Ноччу 21 красавіка быў нанесены ўдар па гандлёвым цэнтры «Рэтравіль», які месціцца ў Падольскім раёне Кіева. Паводле афіцыйных звестак, восем чалавек загінулі.

У гэты ж дзень расейскія вайскоўцы расстралялі мірную дэманстрацыю ў Херсоне. Паведамляецца, што сярод пратэстоўцаў ёсць параненыя.

Фота
Дзеці ва Украіне чакаюць бацькоў з-за мяжы. Наведалі бамбасховішча Цэнтру сурагатнага мацярынства
2022.03.21 13:59

ВК belsat.eu

Стужка навінаў