Украіна 26-ы дзень змагаецца за сваю тэрыторыю. ОНЛАЙН


ЗША не збіраюцца ўводзіць войскаў ва Украіну ў складзе міратворчага кантынгенту ААН, але гатовыя падтрымаць іншую краіну NATO, калі яна пастановіць гэта зрабіць. Еўразвяз разгледзіць пытанне пра ўвядзенне нафтавага эмбарга супраць Расеі ў сувязі з уварваннем ва Украіну.

Тым часам расейскія войскі працягваюць бамбаваць украінскія гарады. Уначы ракеты ляцелі ў бок сталіцы ды іншых гарадоў на поўдні і ўсходзе. Уладам Марыупалю далі час да раніцы абдумаць прапанову здаць горад і стаць на бок Расеі. Мэр гораду не стаў чакаць і адмовіўся адразу.

Стужка навінаў