У акупаваным Мэлітопалі расейцы выкралі чатырох журналістаў


Расейскія вайскоўцы ў Мэлітопалі затрымалі і вывезлі ў невядомым кірунку групу прадстаўнікоў мясцовага медыяхолдынгу, у тым ліку кіраўніка Міхайлу Кумка, паведаміла яго дачка Таццяна Кумок.

Міхайла Кумок, адзін з выкрадзеных у Мэлітопалі журналістаў.
Фота: Михаил Кумок / Facebook

«Міхаіл Кумок, да выхаду на пенсію быў у складзе кіраўнікоў МВ-холдынгу. А МВ («Мелитопольские ведомости». – Заўв. рэд.) – гэта гарадская газета, сайт і, самае галоўнае, друкарня.

Пры засіллі варожай прапаганды, якую актыўна насаджалі акупанты з моманту з’яўлення ў горадзе, было чакана, што на журналістаў і супрацоўнікаў будуць ціснуць. І сёння гэта адбылося.

Дадому да журналістаў Юліі Альхоўскай і Любові Чайкі, выдаўца Міхайлы Кумка і да рэдактаркі Яўгеніі Баран, якая выпускае «Мелитопольские ведомости», прыйшлі ўзброеныя людзі, забралі іх і павезлі ў невядомым кірунку.

Імаверна, акупанты спрабуюць дабіцца супрацы. Пакуль ніхто з выкрадзеных на сувязь не выходзіў.

«Няма ніякай сувязі з мамай. Пад домам бацькоў стаіць машына акупантаў», – напісала Тацяна Кумок.

Гэта не першы выпадак, калі расейскія вайскоўцы выкрадаюць украінскіх журналістаў. У Запароскай вобласці прапала журналістка «Hromadske» Вікторыя Рошчына. Дзе яна, невядома. Магчыма, у палоне расейскіх вайскоўцаў.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў