Еўразвяз разгледзіць нафтавае эмбарга Расеі


Урады краінаў Еўразвязу на гэтым тыдні збяруцца на шэраг самітаў з прэзідэнтам Злучаных Штатаў, які ў чацвер прыбудзе ў Брусель, паведамляе «Reuters».

Сектаральныя санкцыі Еўразвязу.
Фота: ec.europa.eu

Цяпер запланаваныя саміты NATO, Еўразвязу і «Вялікай сямёркі». Дыпламаты працуюць над пятым пакетам санкцыяў. Імкнучыся прымусіць прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна вывесці войскі з Украіны, ЕЗ разам з заходнімі саюзнікамі ўжо ўвёў шэраг санкцыяў, уключаючы замарожванне актываў расейскага Цэнтральнага банку.

Краіны Балтыі і Літва ў прыватнасці настойваюць на ўвядзенні нафтавага эмбарга, кажуць крыніцы «Reuters», але Нямеччына засцерагае ад надта хуткіх дзеянняў, бо цэны на энерганосьбіты для Еўропы і без таго высокія. Мінулыя чатыры пакеты санкцыяў не змусілі Расею спыніць вайну супраць Украіны.

Hавiны
Францыя замарозіла актывы расейскага Цэнтрабанку і грошы расейскіх алігархаў
2022.03.20 16:50

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў