Цэнтр беларускай салідарнасці адкрыў галасаванне па намінацыях прэміі Global Belarusian Solidarity Award


Усяго ў прэміі Global Belarusian Solidarity Award прадстаўлены 10 намінацый у розных напрамках. Прагаласаваць за ўпадабаных намінантаў можа любы жадаючы.

Прэмія Global Belarusian Solidarity Award.
Фота: Сenter of the belarusian solidarity / Facebook

Тэлеканал «Белсат» таксама стаў намінантам у катэгорыі для замежных СМІ «Без межаў».

Акрамя гэтага есць намінацыя для замежных журналістаў «Погляд звонку», для смелых ініцыятываў «Стварэнне немагчымага», для замежных палітыкаў «Растоплены лёд», для тэлеграм-каналаў «Вам тэлеграма», для творчых калектываў «Крэатыўны супраціў», для беларускіх аналітыкаў «Голас розуму». Намінацыя «Учынак» для тых, хто сваім прыкладам натхніў беларусаў, а таксама намінацыі «Смех скрозь слёзы» і «З верай у сэрцы».

«Засноўваючы гэтую прэмію, мы ставілі сабе мэту адрэфлексаваць мінулы, абсалютна выключны для нашага грамадства год. Гэтая ўзнагарода магла б дастацца кожнаму, хто адкрыў у сабе ашаламляльную ўнутраную сілу для барацьбы з цемрай і хамствам», – адзначаюць арганізатары.

Уручэнне ўзнагарод чакаецца 27 сакавіка 2021 года.

АД, belsat.eu

 

Стужка навінаў