У Беларусі расейскія войскі ўжо за 1 км ад мяжы з Украінай


У Гомельскай вобласці расейская вайсковая тэхніка заўважаная ўжо ва ўсіх памежных раёнах з Украінай. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Антона Матолькі.

Беларуска-расейскя вучэнні.
Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram

Найбольшая канцэнтрацыя расейскіх войскаў назіраецца ў раёне Ельску, Нароўлі, Брагіна і Хойнікаў. Тут тэхніку пачалі заўважаць ужо на адлегласці 1-5 км ад мяжы з Украінай, бо рухі неаднаразова бачылі ў гарадскім пасёлку Камарын за 1 км ад мяжы з Украінай, Лоеве і Кіраве.

У Ельскім раёне сярод іншага заўважаныя войскі Расгвардыі з Чачэніі. У машын, на якіх яны едуць, скручаныя нумары.

«Калона з больш за 50 адзінак ваеннай тэхнікі сёння заўважана на дарозе Р31 каля г. Ельска, у аўтобусах і некаторых КамАЗах сядзяць 100% чачэнцы», – адзначаюць відавочцы.

Начальнік Генеральнага штабу Узброеных Сілаў Беларусі генерал-маёр Віктар Гулевіч на брыфінгу 21 лютага заявіў, што «падраздзяленні Узброеных Сіл Расеі вернуцца ў свае пункты пастаяннай дыслакацыі толькі тады, калі ў гэтым з’явіцца аб’ектыўная неабходнасць, і калі мы гэта самі вызначым».

Hавiны
Начальнік Генштабу Беларусі не бачыць неабходнасці выводзіць чужыя войскі з краіны
2022.02.21 15:29

ПС belsat.eu

Стужка навінаў