Начальнік Генштабу Беларусі не бачыць неабходнасці выводзіць чужыя войскі з краіны


Начальнік Генеральнага штабу Узброеных Сілаў Беларусі генерал-маёр Віктар Гулевіч на брыфінгу 21 лютага для ваенных аташэ распавёў, калі расейскія войскі будуць выведзеныя з краіны. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Беларуска-расейскя вучэнні.
Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram

«Падраздзяленні Узброеных Сіл Расеі вернуцца ў свае пункты пастаяннай дыслакацыі толькі тады, калі ў гэтым з’явіцца абʼектыўная неабходнасць, і калі мы гэта самі вызначым. Гэта асабліва наша ўнутраная справа», – заявіў генерал.

Паводле яго, «гэта будзе залежаць таксама і ад нашых заходніх калег» і ад таго, ці адвядуць яны свае сілы і сродкі ад беларускай мяжы.

«Таму Рэспубліка Беларусь мае права патрабаваць адводу створаных груповак войскаў ЗША і асобных краін-чальцоў НАТА ад межаў Рэспублікі Беларусь і Саюзнай дзяржавы, і забяспечыць кантроль вываду войскаў мерапрыемствамі верыфікацыі», – сказаў Гулевіч.

Hавiны
Расейскія войскі застаюцца ў Беларусі. «Прынятае рашэнне працягнуць праверку сілаў рэагавання Саюзнай дзяржавы»
2022.02.20 13:33

20 лютага міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, што праверка сілаў рэагавання Саюзнай дзяржавы будзе працягнутая ў сувязі з «нарастаннем ваеннай актыўнасці каля вонкавых межаў Саюзнай дзяржавы і абвастрэннем сітуацыі на Данбасе».

Паводле Хрэніна, будуць «дакладна адпрацаваныя этапы абароны Саюзнай дзяржавы, якія не былі ахопленыя ў такой ступені дэталізацыі вучэбнымі пытаннямі папярэдняга перыяду праверкі».

ПС belsat.eu

Стужка навінаў