Максім Знак распавёў пра жоўтыя трыкутнікі на адзенні палітвязняў


Юрыст Максім Знак піша ў лісце з-за кратаў, што палітзняволеным нашываюць на адзенне жоўтыя трыкутнікі:

«Паколькі я на асаблівым уліку, колер трыкутнікаў − як у лісця клёнаў і бяроз увосень. Але не чырвоны. І вось мне далі 2 трыкутніка, а я спачатку не падумаўшы прыклаў адзін дагары нагамі, а іншы на яго звычайным чынам, і падумаў, што файна было б так замацаваць на адзенні. Гэта б шмат што тлумачыла б. Але я памыляўся − адзін трыкутнік на кліфце прымацаваў, іншы − на целагрэйцы», − піша Максім.

Такія ж біркі вешалі палітзняволеным і раней. Яны былі іншых колераў, чым у астатніх асуджаных. Напрыклад, такую мела былая палітзняволеная Кацярына Барысевіч.

Кацярына Барысевіч на волі.
Фота: TUT.by

Такім чынам раней ужо абазначалі асуджаных за распаўсюд наркотыкаў. Тады родныя звярталіся ў ААН са скаргамі на дыскрымінацыю, і адміністрацыя калоній адмовілася ад такога падыходу.

Акрамя таго, Знак падзякаваў усіх за лісты і перадаў абдымкі.

Сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу, адвакат зараз знаходзіцца ў папраўчай калоніі №3. Адрас для лістоў і паштовак: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба.

Артыкулы
Чым займаецца Максім Знак у калоніі, распавёў ягоны адвакат
2022.01.15 10:59

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў