Кіраўнік «ЛНР» падпісаў указ аб мабілізацыі сталых мужчын


Указ датычыцца старэйшых за 55 гадоў мужчын.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Настасся Уласава / Белсат

У дакуменце, падпісаным кіраўніком «ЛНР» адзначаецца, што мабілізацыя мае быць добраахвотнай:

«Ажыццявіць прызыў на ваенную службу грамадзян мужчынскага полу ўзростам старэйшым за 55 у добраахвотным парадку», – гаворыцца ва ўказе Леаніда Пасечніка.

Ад 19 лютага кіраўнікі непрызнаных «ДНР» і «ЛНР» аб’явілі аб усеагульнай мабілізацыі. Цяпер, згодна з пастановай кіраўніка «ЛНР» Леаніда Пасечніка, мужчынам 18-55 гадоў увогуле нельга пакідаць тэрыторыю акругі.

У «ДНР» ужо пачалі разносіць па дамах павесткі ў ваенкамат.

Hавiны
Кіраўнікі «ДНР» і «ЛНР» аб’явілі аб мабілізацыі, а эвакуяваных людзей не могуць размясціць на месцах
2022.02.19 17:22

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў