Бюлетэнь «рэферэндуму» надрукавалі выключна на расейскай мове?


У эфіры дзяржканала АНТ паказалі, як будзе выглядаць бюлетэнь да «рэферэндуму» і як ён будзе абаронены «ад падробак».

Ад падробак паперу для галасавання мае абараніць зялёны адваротны бок. «На адваротным баку будуць напісаныя словы Рэспубліка Беларусь», – распавёў генеральны дырэктар прадпрыемства «Беларускі дом друку» Андрэй Лук’янчыкаў.

У сюжэце падкрэсліваецца, хто для тых, хто заблытаецца, наўпрост на бюлетэні будзе памятка, як зрабіць выбар так, каб яго залічылі.

Бюлетэнь для рэферэндуму 27-га лютага. Скрыншот: АНТ

На прыкладзе, што паказвае Лукʼянчыкаў, бюлетэнь надрукаваны толькі на рускай мове.

Hавiны
У МУС распавялі пра затрыманні іншадумцаў у звязку з так званым рэферэндумам
2022.02.20 21:08

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў