Журналіст, які цяпер пад хатнім арыштам, звярнуўся да следчых: у сацсетках з'явіліся допісы ад ягонага імя


Сяргей Гардзіевіч звярнуўся з заявай у следчыя ограны ў сувязі з тым, што ў інтэрнэце з’явіліся допісы з ягонага акаўнту ў Facebook. Журналіст інтэрнэт-парталу «Першы рэгіён» застаецца пад хатнім арыштам, і яму забаронена карыстацца сродкамі сувязі, паведамляе БАЖ.

Карэспандэнта інтэрнэт-парталу «Першы рэгіён» Сяргея Гардзіевіча затрымалі 22 снежня і выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 368 КК («Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»). Да журналіста ўжылі меру стрымання ў выглядзе хатняга арышту. Гэтае абмежаванне забараняе Сяргею Гардзіевічу карыстацца тэлефонам, а таксама мець доступ у інтэрнэт.

Аднак нехта на гэтым тыдні заходзіў на асабістую старонку Сяргея Гардзіевіча ў Facebook. Раней журналіст стварыў гэтую старонку з выкарыстаннем нумара свайго мабільнага тэлефона, які цяпер у Драгічынскім райаддзеле Следчага камітэту.

Журналіст «Першага рэгіёну» заяўляе, што не карыстаецца інтэрнэтам з моманту свайго затрымання і просіць зладзіць правяранне па гэтым факце.

Тэрмін хатняга арышту Сяргея Гардзіевіча канчаецца 22 лютага. Журналіст не дае паказанняў і не прызнае сябе вінаватым у здзяйсненні злачынства, у якім яго абвінавачваюць. Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Сяргея Гардзіевіча палітвязнем.

Hавiны
Міністры Украіны асудзілі пераслед журналістаў у Беларусі
2021.02.21 14:49

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў