«Свабоду палітвязням!» У Менску прайшоў ранішні марш


Нягледзячы на надворʼе і рэпрэсіі ў Менску працягваюцца пратэставыя акцыі.

Гэтак, раніцай 21 лютага адзін з маршаў адбыўся на праспекце Пушкіна. Людзі выйшлі з нацыянальнымі сцягамі і сцягам мікрараёну Цівалі.

Яго ўдзельнікі скандавалі «Свабоду палітвязням!», «Верым! Можам! Пераможам!» і іншыя лозунгі.

Абышлося без затрыманняў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў