Павел Латушка выступіў у абарону царквы «Новае жыццё»


Сілавікі ля пратэстанцкай царквы «Новае жыццё». Менск, 17 лютага 2021 года.
Фота: чытачы Белсату

Кіраўнікі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка выказаў «падтрыманне хрысціянскай пратэстанцкай царкве, вернікі якой мужна працягваюць змагацца за сваё права тварыць дабро».

Латушка адзначыў, што «сёння рэжым Лукашэнкі дэманстратыўна сее боль, хлусню і прыгнёт».

«Рэжым помсціць і прыгнятае тых, хто з’яўляецца прыкладам гэтай самай сацыяльнай адказнасці. Грамадзянін Лукашэнка, у вас сапраўды няма нічога святога. У кожнага ўчынку непазбежна будзе адпаведны вынік», – заявіў ён.

Кіраўнік НАУ выказаў «сваю салідарнасць з усімі вернікамі нашай шматканфесійнай Беларусі».

«У гэты нядзельны дзень я асабліва хачу выказаць падтрымку пратэстанцкай царкве, вернікі якой мужна працягваюць змагацца за сваё права тварыць дабро. А дабро ў канчатковым выніку непазбежна пераможа!» – падкрэсліў ён.

Hавiны
«Для нас таксама час зменаў наступіў, як і ў краіне». Сілавікі высяляюць царкву, якая асудзіла гвалт у Беларусі
2021.02.17 14:33

17 лютага сілавікі выселілі пратэстанцкую царкву «Новае жыццё», што ў менскім мікрараёне Сухарава.

21 лютага царква правядзе набажэнства пад адкрытым небам на месцы для паркавання побач з адабраным будынкам на вул. Кавалёва, 72.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў