Кветкі замест тэрміну. Беларусы пратэстуюць супраць суда над Барысевіч і Сарокіным


Жыхары Беларусі працягваюць выказваць салідарнасць з журналісткай Кацярынай Барысевіч і лекарам Арцёмам Сарокіным, якіх судзяць за публікацыю праўдзівых звестак пра стан забітага Рамана Бандарэнкі.

Гэтак, 21 лютага акцыя прайшла каля станцыі метро «Міхалова» ў Менску.

«Кветкі замест тэрміну. Свабоду Кацярыне Барысевіч», – гаворыцца на плакаце, які змясцілі там менчукі.

Кветкі зʼяўляюцца ў розных частках Менску.

19 лютага ў судзе Маскоўскага раёну Менску пачаўся суд над журналісткай TUT.by Кацярынай Барысевіч і доктарам Шпіталю хуткай дапамогі Арцёмам Сарокіным. Журналістку і медыка вінавацяць паводле ч. 3 арт. 178 КК («Раскрыццё медычнай таямніцы»). Артыкул прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў