Дыпламаты заходніх краін і Японіі павіншавалі беларусаў з Днём роднай мовы


З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы замежныя дыпламаты запісалі відэа-віншаванне для беларусаў.

«З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы мы папрасілі дыпламатаў ЕЗ, Вялікай Брытаніі, Швейцарыі, ЗША і Японіі абраць беларускія словы, якія ім найбольш даспадобы, на якія найбольш адгукаецца сэрца гэтымі днямі», – гаворыцца ў Facebook-паведамленні прадстаўніцтва Еўрапейскага Звязу.

Таксама свой відэаролік падрыхтавалі Нацыянальная камісія Рэспублікі Беларусь у справах ЮНЭСКО разам з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Радкі вершу «Бацькаўшчына» класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча чытаюць чальцы камітэтаў Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь у справах ЮНЭСКО.

Нагадаем, што Святлана Ціханоўская правядзе агульнанацыянальную дыктоўку. Акцыя будзе прымеркаваная да Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў