«ByPol»: Улады заканчваюць збор звестак пра людзей у інфармацыйнай сістэме «БЕСпарадкі»


Ініцыятыва «ByPol» паведамляе, што ўсе аддзелы грамадзянства і міграцыі ў Беларусі атрымалі спісы з 30 тысячамі асобаў, схільных да экстрэмізму. Аддзелы мусяць да 19 лютага «апрацаваць» звесткі. Гэта значыць, што на кожнага чалавека трэба сабраць інфармацыю пра месца працы ці вучобы, складзе сям’і, атрымаць характарыстыку асобы і гэтак далей.

Паводле «ByPol», улады склалі спісы асобаў, схільных да экстрэмізму, залучыўшы ў гэтую катэгорыю больш за 30 000 грамадзянаў. У спісах – асобы, якія прыцягваліся да адказнасці паводле «народнага» артыкулу 23.34 КаАП РБ і былі залучаныя ў інфармацыйную сістэму «БЕСпарадкі». Аддзелы грамадзянства і міграцыі мусяць «апрацаваць» звесткі да 19 лютага.

Hавiны
«Працэс запушчаны». Лукашэнка неўзабаве ўзмоцніць адказнасць за пратэсты
2021.02.12 15:00

На кожнага чалавека трэба сабраць інфармацыю пра месца працы ці вучобы, склад сямʼі, атрымаць характарыстыку асобы і гэтак далей. Гэта значыць, правесці так званую «аператыўную ўстаноўку», чым раней займаўся Дэпартамент забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС.

Ініцыятыва паведамляе, што праца над базай праходзіць у спеху. Кіраўнікі аддзелаў падганяюць адказных працаўнікоў, вядомыя выпадкі пагрозаў за недастатковую аператыўнасць пошуку інфармацыі. Праца над зборам звестак адбываецца ў строгай сакрэтнасці.

Гісторыі
Бацька палітычнага вязня Дзмітрыя Фурманава: «Мы ганарымся, што ў нас такі сын»
2021.02.21 13:07

СК belsat.eu

Стужка навінаў