«Арт Сядзіба» выдала кнігу, з якой лёгка пачаць размаўляць па-беларуску


«Арт Сядзіба» стварыла кнігу «Беларускамоўныя». Гэта збор практычных парадаў, прызначаны для тых, хто хоча загаварыць па-беларуску. Кнігу ўжо цяпер можна набыць у кнігарнях «Акадэмкніга» і «Кніжная шафа».

Кніга «Беларускамоўныя» ўяўляе сабою збор парадаў, прызначаных для тых, хто хоча навучыцца размаўляць па-беларуску. Выданне прапаноўвае магчымасць абраць адзін з чатырох варыянтаў паводзінаў, ад мінімуму да максімуму, і пакрыху ўключаць беларускую мову ў сваё жыццё.

«Беларускамоўныя» дапамогуць пераадолець псіхалагічны бар’ер, падкажуць, дзе знайсці аднадумцаў, неабходныя лічбавыя і папяровыя рэсурсы, а таксама распавядуць асабістыя гісторыі людзей, якія ўжо пачалі размаўляць па-беларуску», – гаворыцца ў паведамленні «Арт Сядзібы».

«Гэтая кніга – твой першы крок да беларускай мовы, набор лайфхакаў і парадаў. Адна невялічкая кніга можа наблізіць да беларускай мовы не аднаго чалавека. Проста варта прачытаць і перадаць далей, сваім блізкім і знаёмым», – кажа аўтар кнігі, @a_sneh.

Набыць кнігу можна на праспекце Незалежнасці 72 у кнігарні «Акадэмкніга» і на праспекце Дзяржынскага 9 у «Кніжнай шафе».

Hавiны
Стартуе маштабны праект навучання беларускай мове ў прафесійнай дзейнасці
2021.02.21 12:37

СК belsat.eu

Стужка навінаў