На палітвязня Паўла Вінаградава ў жодзінскай турме аказваецца ціск


Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паводле праваабаронцаў, на Паўла ў следчай турме №8 г. Жодзіна аказваецца ціск з боку адміністрацыі: яго паставілі на прафілактычны ўлік як «схільнага да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці», а таксама на яго ўжо склалі некалі рапартаў за «парушэнне правілаў унутранага распарадку».

Варта адзначыць, што пастаноўка на прафілактычны ўлік як «схільных да экстрэмізму» – распаўсюджаны механізм ціску на палітычных зняволеных.

Павел Вінаградаў – блогер і аўтар праграмы «Гэта ж Вінаград!». Яго затрымалі 22 снежня 2021 году. Супраць Вінаградава распачатыя крымінальныя справы паводле арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці»), ч. 2 арт. 367 КК («Паклёп на прэзідэнта») і арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Артыкулы
Палітвязня Мікалая Дзядка паставілі на прафілактычны ўлік як «схільнага да суіцыду»
2021.12.30 11:29

РР belsat.eu

Стужка навінаў