«Белаэранавігацыя» пра пазоў ЗША па факце пасадкі «Ryanair»: Гэта не салідна


Экстренная посадка самолета «Ryanair»
Экстраная пасадка самалёту «Ryanair», на якім быў журналіст Раман Пратасавіч і яго дзяўчына Соф’я Сапега. Менск, Беларусь. 23 траўня 2021 года.
Фота: AFP

Намеснік гендырэктара «Белаэранавігацыі» Алег Казючыц не мае афіцыйнай інфармацыі аб абвінавачваннях з боку ЗША аб пасадцы ў Беларусі самалёта «Ryanair», заявіў ён РИА «Новости».

Казючыц мяркуе, што гэта – частка ціску з боку Вашынгтона перад разглядам у Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO) справаздачы аб інцыдэнце з самалётам і скаргі Менску на абмежаванні ў авіяцыйнай сферы. Там жа будзе разгледжаны запыт Беларусі адносна санкцыяў, якія былі накладзеныя на яе пасьля гэтага інцыдэнту.

«Наогул я расцэньваю гэта як поўную лухту… Цалкам магчыма, што 31 [студзеня] плануюцца дэбаты наконт дакладу ICAO і гэта – нейкая частка ціску, каб справакаваць на нейкія ўчынкі, крокі, дзеянні. Гэта, як мінімум, непрыгожа, несалідна, некарэктна, пераходзіць рамкі здаровага сэнсу», – паведаміў Казючыц.

У справаздачы ICAO адносна пасадкі 23 траўня 2021 года ў Менску самалёта «Ryanair» паведамляецца пра неадпаведнасць паказанняў беларускіх уладаў адносна часу атрымання ананімнага ліста аб нібыта мінаванні самалёту. Электронны ліст аб пагрозе выбуху паступіў у аэрапорт Менску ў 12:56:45, калі самалёт ужо рыхтаваўся да экстранай пасадкі. Але Беларусь даслала ў ICAO скрыншот ліста з іншым часам атрымання – 12:25. Метазвесткі ліста праверыць немагчыма.

Hавiны
З’явіліся падрабязнасці справаздачы расследавання ICAO адносна пасадкі «Ryanair» у Менску
2022.01.18 15:33

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў