ЗША, Нямеччына і Вялікая Брытанія абмеркавалі новыя санкцыі супраць Расеі


Захад спадзяецца на ўдзел Масквы ў дээскалацыі канфлікту ўва Украіне.

Прэзідэнт ЗША Барак Оўбама абмеркаваў з канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель і прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі Дэйвідам Кэмэранам магчымасць увядзення дадатковых санкцый супраць Расеі, калі яна не прыме захады па дээскалацыі сітуацыі ўва Украіне.

Чытай таксама: Чатыры доказы таго, што малайзійскі самалёт збілі прарасейскія баевікі

Кіраўнікі трох дзяржаў падкрэслілі, што на Расеі ляжыць наўпроставы абавязак спыніць падтрымку сепаратыстаў на ўсходзе Украіны.

16 ліпеня ЗША пашырылі санкцыі супраць Расеі. Абмежаванні закранулі шэраг буйных банкаў, а таксама энергетычных і абаронных карпарацый, лідараў самаабвешчаных «Данецкай і Луганскай народных рэспублік» і шэрагу высокапастаўленых чыноўнікаў.

Чытай таксама: Нафтавыя пагадненні абараняюць Пуціна ад санкцый

ЮВ, паводле «Belta.by»

Стужка навінаў