Украіна можа стаць саюзнікам NATO без уступлення ў альянс


Заявіў у эфіры «Hromadske.tv» кіраўнік знешнепалітышчнага ведамства Павел Клімкін.

{movie}Украіна можа стаць саюзнікам НАТА без уступлення ў альянс|right|17533{/movie}

Разам з Украінай да саюзнікаў Паўночнаатлантычнага альянсу змогуць далучыцца Малдова і Грузія.

Кіраўнік украінскага МЗС назваў такую магчымасць «крэатыўным крокам». НАТА можа далучыць да прасторы бяспекі краіны, якія фармальна не з’яўляюцца сябрамі арганізацыі і з пэўных прычын не могуць імі стаць, патлумачыў Павел Клімкін.

На ўсходзе Украіны замыкаецца кола ўкраінскіх сілаў вакол сепаратысцкага рэгіёну. 18 ліпеня ўкраінскія жаўнеры ўвайшлі ў Луганск. У выніку вулічных баёў 44 асобы загінулі, ў тым ліку і мірныя жыхары. Кіраўнік «ДНР» Дзяніс Пушылін заявіў пра адстаўку і збег у Расею.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў