Тры гады хіміі і 50 млн. рублёў штрафу за заўвагу міліцыянтам


У Бабруйску скончыўся суд над Аляксеем Жалновым.

Сын вядомага бабруйскага блогера Алега Жалнова мае 10 дзён на касацыйную скаргу. Калі яна будзе незадаволена, Жалнова-малодшага пагражае 3 гады хіміі і 50 млн. рублёў кампенсацыі для капітана міліцыі Аляксандра Бутоўскага. Якога па версіі абвінавачвання ўдарыў Аляксей Жалноў.

Справа цягнулася яшчэ з восені 2013 г., калі бацька і сын Жалновы зафіксавалі на відэа парушэнне правілаў дарожнага руху (незаконная паркоўка) супрацоўнікамі міліцыі і звярнуліся з гэтай нагоды з вуснай заявай да работнікаў ДАІ.

Чытай таксама: За заўвагу ДАІшнікам – суд і 6-гадзінны ператрус у кватэры (эксклюзіўнае відэа)

Заўвага абярнулася для 25-гадовага Аляксея прысудам за парушэнне артыкула 364 КК РБ «Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да працаўніка міліцыі».

Раней у такую ж сітуацыю трапляў і бацька асуджанага.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў