Пад Валожынам прайшлі міжнародныя вучэнні Чырвонага Крыжа.
У вучэннях узялі ўдзел ратавальнікі з Літвы, Латвіі, Нямеччыны, Аўстрыі і Харкаўскі атрад першай дапамогі, які аказваў дапамогу пры хваляваннях і абстрэлах у Харкаве.
Паводле легенды, дзеці з піянерскага летніка распалілі вогнішча, у якім праз нейкі час раздаўся выбух. Паводле аператыўнага паведамлення, 35 параненых, 5 загінулых і 10 зніклых дзяцей. Праз 10 хвілін атрад Чырвонага Крыжа мусіць быць на месцы. Пацярпелым мелі аказаць першую дапамогу, даставіць пацярпелых да карэты хуткай і вышукаць зніклых.
МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН